• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Гродзенскія журналісты расказалі пра акалічнасці ўчорашняга ператрусу

    Незалежных журналістаў з Гродна Алеся Дзянісава і Аляксея Кайрыса 23 ліпеня затрымалі на вуліцы людзі ў цывільным. Пасля ў іх дома міліцыянты правялі агляд памяшкання і забралі камп’ютарную тэхніку.

    Пра тое, якім чынам разгортваліся падзеі распавёў у гутарцы з карэспандэнтам службы маніторынгу ГА «БАЖ” Алесь Дзянісаў:

    – Мы ішлі з Аляксеем па журналісцкіх справах, каля аўтамабіля да нас падышлі трое ў цывільным, адзін з іх прад’явіў дакумент. Ветліва папрасілі праехаць ў Ленінскі РАУС. На просьбу патлумачыць у сувязі з чым, адказалі, што вядзецца праверка і трэба праехаць у РАУС.

    – Што адбывалася ў Ленінскім РАУСе?

    – Нас пасадзілі і мы гадзіну сядзелі, не разумеючы, што адбываецца. Потым з’явіўся супрацоўнік РАУС Аляксей Вайцешка. “Хопіць ужо працаваць на “Белсат”, – сказаў ён. – Мы пачынаем у межах крымінальна-працэсуальнага кодэкса праверку ў сувязі са знятым вамі сюжэтам”. Мы той сюжэт здымалі дзесьці ўвесну. Я дакладна не памятаю.

    – Вы падпісвалі нейкія дакументы ў аддзяленні міліцыі?

    – Недзе праз гадзіну да нас падышлі і сказалі, што зараз будуць рабіць апытанне. Аляксея адвялі ў іншы кабінет, а я застаўся ў кабінеце Вайцешкі, але само апытанне рабіў іншы супрацоўнік. Я адразу спытаў міліцыянтаў, ці заведзеная на мяне крымінальная справа. Мне адказалі, што гэта толькі апытанне, тады я паведаміў, што не хачу сабе нашкодзіць і не буду нічога казаць. Хутка быў складзены пратакол апытання, і я яшчэ доўга сядзеў чакаў Аляксея Кайрыса.

    Паводле  Алеся Дзянісава, дзесьці дзве з паловай гадзіны такім чынам яны правялі ў Ленінскім РАУС Гродна. Пасля праваахоўнікі правялі агляд памяшкання ў кватэры журналіста.

    – Гэта быў не ператрус. Розніца ў тым, што міліцыянты адразу папярэдзілі, якія рэчы яны будуць забіраць. Іх цікавілі толькі лічбавыя носьбіты. У выніку ў мяне забралі камп’ютар, ноўтбук, мабільны тэлефон, прычым картку з тэлефона мне аддалі. А таксама відэакамеру, якая была пры мне.

    Я зусім не разумею, і абураны тым, што падобны агляд быў праведзены ў маёй маці, бо я там даўно не жыву. У маці быў шок, у яе хворае сэрца, і я яшчэ не ведаю, чым гэта ўсё скончыцца. Не магу сказаць, што міліцыянты паводзілі сябе неяк некарэктна. Зразумела, што гэта былі простыя выканаўцы, якім загадалі зрабіць гэта. Да іх няма прэтэнзій. У мяне прэтэнзіі да тых начальнікаў, не ведаю каго, міліцыі, КДБ, якія распачалі такую брудную і паскудную справу, – каментуе  сітуацыю сябра ГА “БАЖ” Алесь Дзянісаў.

    Журналісты намераныя раіцца з юрыстамі, каб даведацца, што далей рабіць пасля вынятку тэхнікі. Бо на дадзены момант журналістам няма з чым працаваць.

    Гродзенскіх журналістаў падазраюць у паклёпе, канцэрты гурта «Дзецюкі» пад пагрозай

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    30-годдзе за кратамі — сёння ў зняволенай журналісткі Кацярыны Андрэевай дзень народзінаў

    02.11.2023
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці