• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Якія зьвесткі пра вас захоўвае сацсетка «ВКонтакте»

    Беларускі блогер і грамадзкі актывіст Крысьціян Шынкевіч апублікаваў сьпіс інфармацыі, якую захоўвае пра яго сацыяльная сетка «ВКонтакте».

    Магчымасьць атрымаць такія зьвесткі ад кампаній жыхарам Эўразьвязу дае прыняты Брусэлем у траўні сёлета Рэглямэнт абароны пэрсанальных зьвестак (Gen­er­al Data Pro­tec­tion Reg­u­la­tion, GDPR).

    Шынкевіч, які пражывае ў Польшчы, у сваім акаўнце ў Фэйсбуку паведамліў, што атрымаў ад сацсеткі «ВКонтакте» файл аб’ёмам 1,5 мэгабайта, у якім была інфармацыя пра ягоную актыўнасьць у гэтай сетцы па такіх пунктах:

    «1. Уся гісторыя зьмены імя на маёй старонцы.

    2. Якія групы адмініструю/адміністраваў.

    3. Якія файлы загружаў у „ВКонтакте“, зь якога IП, гораду, больш за тое, нават простыя галасавыя паведамленьні з выдаленых перапісак там захоўваюцца ў іх.

    4. Усе файлы, што я выдаліў са сваёй старонкі, дакладней адрас файла, яго назва, калі дадаў і з якога адрасу ІП, а таксама спасылка, па якой яны далей адчыняюцца.

    5. Больш за тое, захоўваюцца нават адрасы фотак са сьпісу захаваных фотак (закрыты альбом).

    6. Захоўвае ЎСЮ гісторыю перапісак (ад 1 верасьня 2016), нават выдаленых, з усімі прычэпкамі, нават выдаленымі.

    7. Уся гісторыя прывязкі-адвязкі нумару тэлефона ад акаўнта.

    8. Гісторыя аднаўленьня пароляў да старонкі.

    9. Усе камэнтары і пасты з маёй сьцяны ў „ВКонтакте“, нават выдаленыя год-два таму».

    Інтэрнэт выданьне tjournal.ru адзначае, што такую інфармацыю, якую атрымаў Шынкевіч, немагчыма атрымаць грамадзянам Расеі. Выданьне прыводзіць прыклад расейскага актывіста Мікалая Дзячкова, які у красавіку 2018 году спрабаваў атрымаць ад «ВКонтакте» зьвесткі аб тым, якімі суполкамі ён кіраваў і кіруе ў той час. Даць яму такую інфармацыю адмовіліся, параіўшы спраўляцца «сваімі сіламі».

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці