Фотажурналістку аштрафавалі за здымак дэсантнікаў у фантане
3 верасня 2018
Ірыну Арахоўскую аштрафавалі на Br 490 за публікацыю ейнага фотарэпартажа пра Дзень дэсантніка на Belsat.eu.
Рашэнне пакараць журналістку штрафам (арт. 22.9 КаАП – незаконны выраб і распаўсюд прадукцыі СМІ) вынес суддзя Іван Касцян (Цэнтральны суд Менску).
Фотарэпартаж Ірыны Арахоўскай можна паглядзець ТУТ.
Нагадаем, што 2 жніўня журналістка «Белсату» Ірына Арахоўская ды фатограф Naviny.by Сяргей Балай трапілі ў сюррэалістычную сітуацыю. Маёр Дзмітрый Шантыр з Цэнтральнага РУУС Менску абвінаваціў журналістаў у тым, што яны «прымусілі ўлезці хлапцоў [дэсантнікаў. – Belsat.eu] у фантан». Сталічны міліцыянт таксама прыгразіў, што ў выпадку публікацыі фотаздымкаў з дэсантнікамі на Belsat.eu, на аўтараў фота будзе складзены пратакол.
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia
Больш матэрыялаў
У Беларусі спынілі трансляцыю аднаго з забаўляльных каналаў сямейства Discovery
04.07.2024
«Наша Ніва» шукае рэдактараў рускамоўных рэсурсаў і перакладчыка
01.03.2024
«Беларускае Радыё Рацыя» таксама прызналі «экстрэмісцкім фарміраваннем»
23.01.2024
Экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй прызналі тры артыкулы на сайце Media IQ
10.07.2024