Міліцыя атачыла школу падчас бацькоўскага сходу, каб уручыць павестку журналісту «Белсата»
Беларускія ўлады працягваюць пераследаваць журналістаў за супрацу з «Белсатам». За раскрыццё інфармацыі пра эпідэмію свіней у Жабінкаўскім раёне ўлады пераследуюць берасцейскіх журналістаў-фрылансераў Алеся Ляўчука і Мілану Харытонаву.
Эпідэмія свіней у Жабінкаўскім раёне пачалася гэтым летам, пра гэта «Белсату» паведамілі гледачы. Калі здымачная група выехала на месца ў вёску Азяты, журналісты ўпэўніліся, што ўлады замест таго, каб вырашаць праблему, робяць усе для таго, каб інфармацыя не выйшла па-за межы Жабінкаўскага раёну. У вёсцы даволі хутка з’явілася міліцыя, а пасля АМАП, але журналісты пазбеглі затрымання.
Але на гэтым міліцыя на спынілася, тры тыдні маёр Жабінкаўскага РАУС Уладзімір Савва паляваў на журналістаў, каб скласці на іх пратакол, і калі гэта не атрымалася распрацаваў спецаперацыю.
«Не хапала толькі АМАПу і верталётаў. Замест таго, каб пачаць працаваць, міліцыянты ганяюцца за журналістамі. Мне цікава, якім чынам міліцыя даведалася пра бацькоўскі сход і чаму ўмешваецца ў прыватнае жыццё, – кажа Алесь Ляўчук.
У выніку журналісты адмовіўся ехаць у Жабінкоўскі РАУС, але супрацоўнікі міліцыі запэўнілі, што ад адказнасці за выраб тэлерэпартажу журналістам не ўцячы, і справа перададуць у суд. Пры гэтым у міліцыянта няма ніякіх доказаў, таго што менавіта Ляўчук і Харытонава былі на здымках у Жабінкаўскім раёне.
А пазней Алесь Ляўчук даведаўся, што міліцыя шукае яго быццам бы за іншыя здымкі ў Жабінцы.
«Гэтым пераследам улады хочуць паказаць, што нельга здымаць у Жабінкаўскім раёне, але такім чынам нас не спыніць. Мы будзем паказваць праўду. Толькі ў жніўні «Белсат» раскрыў эпідэмію свіней у Жабінкаўскім раёне, падрабязна распавёў пра забойства міліцыянта ў Івацэвічскім раёне ды паказаў, як былі кіраўнік Кобрынскага РАУС Сяргей С’едзін стаў бізнесменам і не плоціць людзям заробкі. Таму ўлада так рэагуе на нашу працу», – адзначае Алесь Ляўчук.