• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    У блогера і актывіста Мышкевіча міліцыянты забралі планшэт

    22 верасня ў гродзенскага грамадскага актывіста і блогера Анатоля Мышкевіча дома адбыўся ператрус.

    Прадстаўнікі Ленінскага РАУС Гродна прыехалі да бацькоў Мышкевіча: шукалі кампутары і іншую тэхніку. Пасля двух гадзінаў ператрусу, які, па словах Анатоля Мышкевіча, быў звязаны з акцыяй 16 верасня, калі на цэнтральнай вуліцы Гродна з’явіўся плакат са здымкамі зніклых палітыкаў Юрыя Захаранкі, Віктара Ганчара, Анатоля Красоўскага і журналіста Дзмітрыя Завадскага, на экспертызу забралі планшэт. 

    Актывіст і блогер Мышкевіч кажа, што копію пастановы ператрусу яму не далі і не далі нават сфатаграфаваць гэтую пастанову. Паводле яго слоў, у пастанове таксама было пазначана, што 16 верасня Анатоль Мышкевіч раздаваў улёткі, у якіх распавядалася пра зніклых у Беларусі людзей. Мышкевіч адмовіўся даваць паказанні супрацоўнікам міліцыі і цяпер будзе чакаць позву ў суд.

    Летась Анатоль Мышкевіч і Сяргей Верамеенка ў Гродне выйшлі з плакатам “Мы памятаем” і праз некалькі хвілін былі затрыманыя супрацоўнікамі міліцыі.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці