• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Па якіх правілах ведамствы акрэдытоўваюць журналістаў? БАЖ запусціў даследаванне

    ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” распачало даследаванне правілаў акрэдытацыі журналістаў у дзяржаўных ведамствах і мясцовых органах улады.

    https://baj.media/sites/default/files/event/preview/002_4.jpg

    Арганізацыя накіравала афіцыйныя запыты адносна парадку акрэдытацыі журналістаў ва ўсе міністэрствы, дзяржаўныя камітэты, буйнейшыя ведамствы і мясцовыя органы ўлады і саветы дэпутатаў абласнога ўзроўню. Мэта даследавання: даведацца, ці распрацаванае ў дзяржаўных органах адпаведнае заканадаўству палажэнне аб акрэдытацыі журналістаў, а калі яго няма, прапанаваць узор такога дакумента для прыняцця.

    — Да нас рэгулярна звяртаюцца калегі, якія часта сутыкаюцца з праблемамі доступу да інфармацыі ці акрэдытацыі пры дзяржаўных органах. Хоць права на такую акрэдытацыю прадугледжанае артыкулам 35 закона аб СМІ. Таму мы вырашылі глабальна прааналізаваць сітуацыю і, магчыма, дапамагчы дзяржорганам стварыць адпаведны заканадаўству парадак акрэдытацыі. Парадак, які б спрыяў добраму эфектыўнаму супрацоўніцтву органаў улады з журналістамі, — кажа намеснік старшыні ГА “БАЖ” Алег Агееў.

    Нагадаем, што пытанні доступу журналістаў да інфармацыі заўсёды былі адным з галоўных накірункаў працы ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў”. З 2013 года арганізацыя сістэматычна праводзіць даследаванні адкрытасці дзяржаўных органаў і арганізацый Беларусі для супрацоўніцтва з журналістамі.

    Летась самымі адкрытымі для супрацоўніцтва з прэсай журналісты дзяржаўных і недзяржаўных медыя назвалі Міністэрства па надзвычайных сітуацыях, сістэму судоў Беларусі і Міністэрства спорту і турызму. Самымі закрытымі — ААЦ, Міністэрства інфармацыі і КДБ. Сёлета ГА “БАЖ” плануе паўтарыць падобнае апытанне калег.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці