• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    У Менску выступіць галоўны рэдактар Platfor.ma Юрый Марчанка

    11 кастрычніка на пляцоўцы «Пункт» пройдзе public talk з галоўным рэдактарам украінскага выдання Platfor.ma (Кіеў) Юрыем Марчанка. Сустрэча мае назву «Як працаваць ва ўласным СМІ, забаўляцца, зарабляць і не здохнуць».

    Юрый Марчанка   – новы госць адукацыйна-натхняльнай серыі #34events. Мы паважаем і любім Юрыя за дасканалае пачуццё гумару, сціплае абаянне практыкуючага лектара, а таксама за бясцэнны досвед работы на самых розных медыйных пляцоўках Украіны – ад першага намесніка галоўнага рэдактара ў штодзённай газеце «Коммерсантъ-Украина» да вядучага вячэрняга шоу на грамадскім тэлеканале UA:Першій.

    Аднак перш за ўсё нам цікавы досвед працы Марчанкі галоўным рэдактарам у адным з самых цікавых нішавых выданняў Украіны – Platfor.ma. Сярод маладых украінцаў, якія адносяць сябе да крэатыўнага класа, менавіта гэты рэсурс «пра новыя магчымасці» забіў за сабой месца аднаго з самых прагрэсіўных, нестандартных і знаходлівых інтэрнэт-медыя.

    Каб не стамляць слухача рамкамі фармату лекцыі або майстар-класа, у гэты раз мы вырашылі абмеркаваць надзённыя праблемы медыйшчыкаў у рэжыме pub­lic talk – адкрытай размовы на зададзеныя тэмы. Мадэраваць сустрэчу будзе кіраўнік праекта 34mag.net Антон Кашлікаў.

    Магчымасць набыць квіткі — тут

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці