• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Аліну Літвінчук чакае суд за супрацу з Беларускім Радыё Рацыя

    Журналістцы-фрылансеру з Берасця Аліне Літвінчук пагражае штраф да 50-ці базавых велічынь за супрацу з Беларускім Радыё Рацыя. На яе заведзена адміністрацыйная справа па артыкуле 22.9 частка другая – «незаконны выраб і распаўсюд прадукцыі СМІ».

    Цікава, што пацярпелай па справе праходзіць асоба, у якой журналістка брала інтэрв’ю, – распавяла Беларускаму Радыё Рацыя Аліна Літвінчук.

     – Мне патэлефанавалі ў пятніцу і запрасілі прыйсці ў міліцыю. Ад дачы тлумачэнняў я адмовілася. Я брала інтэрв’ю ў Святланы Рабцавай, бібліятэкаркі. Яна адна з арганізатарак мерапрыемства, якое праводзілася супольна з польскім кансулятам. Як высветлілася, Святлана выступае не ў якасці сведкі, а ў якасці пацярпелай. Прычым у інтэрв’ю Радыё Рацыя яна казала, што вельмі рада ўдзельнічаць у беларуска-польскім мерапрыемстве. І хацела б і далей спрыяць наладжванню стасункаў паміж Беларускай і Польскай дзяржавамі.

    Журналістцы не далі магчымасці азнаёміцца з матэрыяламі справы і даведацца, чаму Святлана Рабцава лічыць сябе пацярпелай па гэтай справе. Суд над Алінай Літвінчук пройдзе 18 кастрычніка. Як нагадвае журналістка, у перыяд з 2014 па 2016 год на яе было заведзена 7 падобных пратаколаў. Па пяці з іх Аліну Літвінчук аштрафавалі агулам больш як на 100 базавых велічынь. Па дзвюх справах суд прызнаў, што няма доказаў віны абвінавачанай.  

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці