• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Суд аштрафаваў журналіста – будзе паліва для тэхнікі

    Суддзя Буда-Кашалёўскага раённага суда Канстанцін Скорын 25 кастрычніка аштрафаваў журналіста-фрылансера з Гомеля Андрэя Толчына на 30 базавых велічыняў (735 рублёў) за працу без акрэдытацыі. Толчын прызнаны вінаватым у незаконным вырабе і распаўсюдзе прадукцыі СМІ на польскім спадарожнікавым  тэлеканале “Белсат”.

    Пратакол паводле часткі 2 артыкула 22.9 КаАП супраць фрылансера мясцовая міліцыя склала на падставе выхаду ў эфір 7 верасня на тэлеканале “Белсат” відэасюжэта “Пасля візіту журналістаў у саўгасе нечакана з’явілася паліва”. У ім гаворка ішла пра тое, што толькі ў Драздах з уборкай ураджаю ўсё добра – ужо і бульбу выкапалі, і кавуны сабралі. І тэхніка ёсць, і паліва не бракуе. Інакш – у большасці гаспадарак Беларусі,  у тым ліку і ў былым саўгасе-мільянеры «Рагінь» Буда-Кашалёўскага раёна.

    “Мясцовая дзяржаўная газета “Авангард” напрыканцы жніўня адрапартавала, што жніво ў раёне завершана, – распавёў  карэспандэнту службы маніторынгу ГА “БАЖ” Андрэй Толчын. – Але і праз тыдзень буда-кашалёўскія гаспадаркі ўсё яшчэ ўбіралі збожжавыя культуры. Пра гэта знялі сюжэт, размясцілі на YouTube. “Белсат” скарыстаў частку відэаздымкаў, у сюжэта  ёсць аўтар – Ірына  Дарафейчук. Тым не менш, суд прызнаў мяне вінаватым у незаконным вырабе прадукцыі СМІ і аштрафаваў – відаць, каб папоўніць бюджэт і купіць паліва для тэхнікі”.

    Сёлета гэта ўжо пяты штраф Андрэю Толчыну за фрылансерскую працу. Агулам сума штрафаў склала 4430 рублёў.

    На 26 кастрычніка ў Буда-Кашалёўскі раённы суд выклікаюць яшчэ аднаго фрылансера з Гомеля – Кастуся Жукоўскага. Яго таксама вінавацяць у незаконным вырабе прадукцыі СМІ. 

    Суды над журналістамі ў Буда-Кашалёве дзіўным чынам супалі з адкрыццём у Гомелі першага Форуму рэгіёнаў Беларусі і Украіны, у якім возмуць удзел кіраўнікі дзвюх дзяржаваў Аляксандр Лукашэнка і Пётр Парашэнка.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці