• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Брэсцкія журналісты-фрылансеры Алесь Ляўчук і Мілана Харытонава атрымалі чарговы штраф

    Суд Жабінкоўскага раёна 26 кастрычніка пакараў сябраў ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” за працу на замежны СМІ без акрэдытацыі пры беларускім Міністэрстве замежных спраў.

    Падставай для пакарання стаў сюжэт на тэлеканале “Белсат”. Рэпартаж быў  прысвечаны становішчу на нафтабазе ў Жабінцы, дзе рабочыя больш за год сваечасова не атрымліваюць заробак. Дарэчы, некаторыя з гэтых рабочых прышлі ў суд у якасці сведак і дзякавалі журналістам за зробленую працу.

    Аднак гэта ніяк не паўплывала на рашэнне суддзі Дзмітрыя Куроўскага аштрафаваць Алеся Ляўчука на 50 базавых велічынь (1 225 рублёў), а Мілану Харытонаву – на 40 базавых велічынь (960 рублёў).

    На мінулым тыдні, 16 кастрычніка, суддзя Куроўскі пакараў Ляўчука і Харытонаву іншым штрафам за рэпартаж на “Белсаце”. Тады на суд у Жабінку брэсцкія фрылансеры не паехалі і пазней даведаліся, што Алесь Ляўчук мусіць сплаціць 50 базавых велічынь, а Мілана Харытонава – 20 базавых велічынь.

    Акрамя таго, 23 кастрычніка суддзя Камянецкага раёна Аксана Скель вынесла рашэнне аб вінаватасці журналістаў у парушэнні заканадаўства аб СМІ за рэпартаж пра падрыхтоўку горада Высокае да абласных “Дажынак”. Паводле рашэння суда на падставе часткі 2 артыкула 22.9 КаАП Алесь Ляўчук аштрафаваны на 50 базавых велічынь, Мілана Харытонава — на 40 базавых велічынь.

    28 кастрычніка Харытонаву і Ляўчука зноў выклікаюць у міліцыю, а на 30 кастрычніка прызначаны разгляд чарговай справы: гэтым разам у судзе Ленінскага раёна Брэста.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці