• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Магілёў далучыўся да акцыі “Станем за журналістаў”

    Старшыня Партыі БНФ Рыгор Кастусёў і лідар магілёўскіх БАЖаўцаў Барыс Вырвіч падтрымалі калег з недзяржаўных выданняў, якія знаходзяцца пад крымінальным пераследам па так званай “справе БелаТА”.

    q_0.jpg

    З 2007 года 5 лістапада па ўсім свеце Міжнародная федэрацыя журналістаў праводзіць кампанію «Станем за журналістыку», каб прыцягнуць увагу да галоўных пагрозаў, з якімі сутыкаюцца калегі.

    Галоўнай пагрозай у Беларусі сёлета стала завядзенне крымінальных спраў супраць журналістаў і рэдактараў недзяржаўных медыя.

    7 – 9 жніўня ў рэдакцыях TUT.BY, інфармагенцтва БелаПАН, іншых СМІ, а таксама ў кватэрах журналістаў прайшлі вобшукі.

    Былі затрыманыя галоўны рэдактар TUT.BY Марына Золатава, рэдактары партала: Ганна Калтыгіна,Галіна Уласік і Ганна Ярмачонак, галоўны рэдактар БелаПАН Ірына Леўшына і міжнародны аглядальнік БелаПАН Таццяна Каравянкова, уласны карэспандэнт Deutsche Welle Паўлюк Быкоўскі, рэдактар сайта газеты “Белорусы и рынок” Аляксей Жукаў.

    Усе яны правялі некалькі сутак у ізалятары часовага ўтрымання. Пасля вызвалення большасці падазраваных быў забаронены выезд з краіны.

    Следчы камітэт падазрае журналістаў у тым, што яны ажыццяўлялі несанкцыянаваны доступ да камп’ютарнай інфармацыі дзяржаўнага інфармагенцтва БелТА. Незалежныя аналітыкі перакананыя: “справа БелТА” — спроба ўладаў запалохаць і ўзяць пад кантроль галоўныя недзяржаўныя інтэрнэт-медыя.Журналістам пагражаюць штрафы і нават турэмныя тэрміны.

    Таму сёння мы выказваем салідарнасць з імі і патрабуем ад уладаў Беларусі неадкладна спыніць пераслед!

    5 лістапада — Станем за журналістаў!

    Далучайся да кампаніі і ты — падзяліся інфармацыяй і выкажы салідарнасць на сваім рэсурсе ці ў сваёй сацыяльнай сетцы!

    #СтанемЗаЖурналістаў
    #CтанемЗаЖурналістак
    #StandUpForJournalism

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці