• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    У Мінску ловіцца польскае і літоўскае FM-радыё. Як гэта стала магчыма?

    Мінчане ўвечары 5 лістапада і раніцай 6 лістапада заўважылі, што ў сталіцы Беларусі стала магчыма слухаць польскія і літоўскія FM-радыёстанцыі. Еўрарадыё разабралася, як такое адбылося.

    Наогул, сігнал FM-радыёстанцый распаўсюджваецца на невялікія адлегласці, аднак у дадзеным выпадку мае месца з’ява, якая называецца «трапасфернае праходжанне». Пры ім радыёсігнал пры пэўных метэаўмовах адбіваецца ад трапасферы і вяртаецца на Зямлю — і такім чынам адлегласць прыёму значна павялічваецца.

    Павелічэнню рэфракцыі спрыяе антыцыкланальнае надвор’е — калі ў паверхні Зямлі назіраецца падвышаны ціск (> 760 мм). Пры аднолькавым ціску эфект вышэйшы пры больш нізкай тэмпературы паветра. Калі не ўзнікае якіх-небудзь асаблівых умоў, начныя і перадранішнія гадзіны найбольш спрыяльныя для правядзення далёкіх сувязей.

    2_14.jpg

    У Мінску ўчора ўвечары і сёння раніцай можна было слухаць Polske radio, літоўскае Radio­cen­tras і іншыя замежныя FM-станцыі.

    Па словах радыёаматараў, 89,6 і 93,1 практычна штодня можна лавіць у Мінску. Беларускія станцыі таксама ўчора былі добра чутныя ў Еўропе.

    4_12.jpg

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці