• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Журналіста CNN пазбавілі акрэдытацыі ў Белым доме. Прэзідэнцкі пул заступіўся за карэспандэнта

    Карэспандэнт тэлеканала CNN Джым Акоста пазбавіўся акрэдытацыі ў Белым доме. Гэта адбылося неўзабаве пасля прэс-канферэнцыі ў Вашынгтоне, на якой прэзідэнт Трамп пасварыўся з журналістам, піша New York Times.

    Акоста апублікаваў у твітэры відэа, на якім яго пропуск у Белы дом канфіскуе супрацоўнік Сакрэтнай службы ЗША.

    Кіраўніцтва тэлеканала асудзіла дзеянні адміністрацыі Трампа, наўпрост звязаўшы іх з нязручнымі пытаннямі, якія Акоста задаваў прэзідэнту на прэс-канферэнцыі.

    Падтрымку журналісту таксама выказала асацыяцыя карэспандэнтаў прэзідэнцкага пула ЗША, запатрабаваўшы перагледзець рашэнне пра пазбаўленне акрэдытацыі Акосты.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці