Завочныя прысуды вынеслі журналістам з Гомеля
16 лістапада 2018
Служба маніторынгу ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"
Cуд Гомельскага раёна 15 лістапада пакараў журналістаў-фрылансераў Кастуся Жукоўскага і Андрэя Толчына адміністрацыйнымі штрафамі на падставе часткі 2 артыкула 22.9 КаАП — кожнага на 20 базавых велічыняў (490 рублёў).
Суддзя Андрэй Сусла, які разглядаў міліцэйскія пратаколы, прызнаў журналістаў-фрылансераў вінаватымі ў незаконным вырабе прадукцыі СМІ без акрэдытацыі для польскага спадарожнікавага тэлеканала “Белсат”.
Пастановы суддзя вынес завочна, без прысутнасці абвінавачаных — яны напісалі заявы, што не могуць прысутнічаць на пасяджэнні з прычыны занятасці.
Сёлета гэта ўжо 13‑ы штраф Кастусю Жукоўскаму і 7‑ы — Андрэю Толчыну, вынесены паводле ч. 2 арт. 22.9 КаАП (“Незаконны выраб і распаўсюд прадукцыі СМІ”).
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia
Больш матэрыялаў
Кошт падпіскі на шматтыражныя прапагандысцкія выданні вырас за год на 14—18%
28.12.2023
Павел Латушка абмеркаваў падтрымку «Белсату» і незалежных СМІ з віцэ-маршалкам Сенату Польшчы
11.03.2024
На загад міністра інфармацыі заблакавалі рэгіянальны сайт «Першы Пінскі»
03.01.2024
Журналіст Ігар Карней у калоніі працуе на пілараме
17.07.2024