• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    У Магілёве судзяць маладзёна за распальванне нацыянальнай і расавай варажнечы

    Магілёўскі абласны суд 22 лістапада пачаў разглядаць крымінальную справу, аднаму з фігурантаў якой інкрымінуецца распальванне нацыянальнай і расавай варажнечы, а таксама злоснае хуліганства. Ён разам з падзельнікам збіў чалавека.

    Абвінавачанне ў наўмысных дзеяннях, скіраваных на распальванне расавай, нацыянальнай варажнечы (1 частка 130 артыкула Крымінальнага кодэкса) выстаўленае 18-гадоваму магілёўцу Арцёму Казлову. Хлопец размясціў на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы «ВКонтакте» відэаролік, які, паводле следства, «утрымлівае прапаганду і заклікі да гвалтоўных дзеянняў супраць асобаў, якія вылучаюцца прыкметамі расавай, нацыянальнай прыналежнасці», паведамляе «Радыё Свабода».

    Паводле дзяржаўнага абвінавачвання, Казлоў, ведаючы змест відэароліка, захоўваў яго ў адкрытым доступе з мэтаю «узбуджэння ў насельніцтва нацыянальнай варажнечы, у тым ліку знявагі расавага, нацыянальнага гонару і годнасці».

    На судовым пасяджэнні назву відэароліка агучыў супрацоўнік абласной пракуратуры Андрэй Кавалёў. Адшукаць гэтае відэа ў інтэрнэце было нескладана. Запісана яно ў Расіі.

    На відэа — сцэны жорсткага збіцця групамі маладзёнаў у балаклавах людзей «неславянскага выгляду», а таксама бадзягаў. Збіццё суправаджаецца песняй, якая ўхваляе такія дзеянні і цвердзіць, што гэта робіцца «дзеля будучыні і белых дзяцей».

    Відэаролік Казлоў размясьціў не пазней як 25 лістапада 2013 года. На ягонай старонцы ролік захоўваўся, пакуль 15 студзеня 2015 года яго не выявілі супрацоўнікі міліцыі.

    Віны ва ўчыненні злачынства паводле 1 часткі 130 артыкула Крымінальнага кодэкса Арцём Казлоў не прызнаў. Суду сваю пазіцыю ён выкладзе пазней. Ад 26 сакавіка Казлоў знаходзіцца ў следчым ізалятары. На судовым пасяджэнні — у клетцы.

    Акрамя абвінавачання ў распальванні расавай і нацыянальнай варажнечы, Казлову інкрымінаванае злоснае хуліганства (2 частка 339 артыкула Крымінальнага кодэкса).  Мужчына стаіць на наркалагічным уліку. Казлоў ездзіў на заробкі ў Маскву.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці