• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Намеснік старшыні Вярхоўнага суда анансаваў пакаранне для «Белгазеты» за словы Міхаіла Пастухова

    Першы намеснік старшыні Вярхоўнага суда Валерый Калінковіч анансаваў пакаранне для «Белгазеты».

    «Пра што казаць, калі нават адзін абазнаны і заслужаны юрыст у адной газеце напісаў, што «толькі некаторыя суддзі ў нас вырашаліся праявіць прынцыповасць і не ісці на змову з пракурорам». Дарэчы, думаю, што са згаданай публікацыяй мы паступім у вызначаным законам парадку», — заявіў ён.

    Цытата, згаданая Калінковічам падчас круглага стала ў «СБ. Беларусь сёння», належыць былому суддзі Канстытуцыйнага суда Міхаілу Пастухову. Яна была апублікаваная ў «Белгазеце». 

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці