• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    У офісе ГА “БАЖ” адбылася сустрэча рэдакцыі “Абажура” з прадстаўнікамі фрыласерскага руху Швецыі

    У офіс ГА “БАЖ” завіталі Ізабэла Іверус і Оса Ульсан. Яны сустракаліся з рэдактарам часопіса "Абажур" Уладзімірам Дзюбам. Мэта візіту — абмен досведам наконт фарміравання супольнасці сярод фрылансераў, інфармаванне журналістаў.

    Ізабэла Іверус распавяла пра сваю працу над выданнем анлайн-блога Frilan­sjour­nal­is­ten, дзе пісалі пра праблемы, што турбуюць людзей, якія працуюць на ўмовах фрылансу. Напрыклад, для супольнасці важнае пытанне бяспекі асобаў, якія з’яжджаюць у іншыя краіны, рыхтуюць для рэдакцый матэрыялы, але разам з тым не маюць страхоўкі на выпадак нейкіх здарэнняў.

    Для наладжвання міжасабовых кантактаў актывісты фрылансерскага руху Швецыі ладзілі офлайн-сустрэчы ў нефармальнай абстаноўцы. На іх запрашалі ўсіх ахвочых, а галоўным госцем звычайна выступаў нейкі цікавы чалавек, які зарабляе сабе на жыццё акурат фрылансам, напрыклад, пісьменнік. Сустрэчы былі вельмі папулярнымі і прыцягвалі, у тым ліку, і рэдактараў, менеджараў медыя, а не толькі фрылансераў.

    Цяпер у Швецыі агулам некалькі тысяч чалавек працуюць як журналісты-фрылансеры.

    Ізабэла Іверус і Оса Ульсан сустрэнуцца з беларускімі журналістамі ў Гомелі.

    Візіт у Беларусь дапамог арганізаваць сябра Рады ГА «БАЖ» Андрусь Клікуноў.

    Журналісты-фрылансеры паўночных краін Еўропы выступілі ў падтрымку беларускіх калегаў

    Канферэнцыя БАЖ — МФЖ: Беларусь – адна з найбольш варожых да журналістаў краіна

    Пасяджэнне FREG у Мінску: Няўстойлівасць і нестабільнасць — гэта бягучы стан любога журналіста-фрылансера

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці