Кіраўніца БелТА Ірына Акуловіч расказала, як яе агенцтва адстойвае праўду
Генеральная дырэктарка інфармацыйнага агенцтва БелТА Ірына Акуловіч дала інтэрв'ю «СБ. Беларусь сёння».
Сярод іншага, яна адказала на філасофскае пытанне: якая роля БелТА ў адстойванні праўды?
«Задачы перад людзьмі, якія выдаюць у друк фэйкі, могуць стаяць розныя: ад зарабляння грошай і абароны чыіх-небудзь інтарэсаў да жадання запусціць пэўныя інтрыгі ды плёткі і распаліць канфлікты. Але на чужы рот хустку не накінеш.
Як можа супрацьстаяць усяму гэтаму БЕЛТА? Трэба разумець, блогеры і сацсеткі ў любым выпадку будуць. Таму наша задача — даваць інфармацыю першымі і быць пры гэтым дакладнымі. Умець знаходзіцца ў патрэбным месцы і ў патрэбны час. Толькі ў гэтым выпадку ў цябе ёсць магчымасць данесці да чытача аб’ектыўную карціну.
Акрамя таго, на мой погляд, трэба ўзмацніць адказнасць за лжывую інфармацыю, укіды неправераных фактаў, якія багатыя пэўнымі наступствамі», — адказала Ірына Акуловіч.