• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Новыя справы за экстрэмізм

    Супраць актывістаў анархісцкага руху Вячаслава і Марыны Касінеравых распачата адміністрацыйная справа па ч.2 арт. 17.11 КаАП Беларусі (распаўсюд экстрэмісцкай прадукцыі).

    Пра гэта на сваёй старонцы ў Face­book паведаміла Марына Касінерава.

    У лістападзе гэтага года Вячаслава Касінерава і яго жонку Марыну ўжо штрафавалі за публікацыю сваіх фота, на якіх бачныя шапка і саколка з надпісамі, прызнанымі экстрэмісцкімі. Гэтыя надпісы на ангельскай мове перакладаюцца як «класавая вайна» і «тэрор-машына». За распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў Вячаслава аштрафавалі на 1102 рублі 50 капеек (45 базавых велічынь), Марыну — на 735 рублёў (30 базавых).

    Што стала нагодай для пераследу гэтым разам — пакуль невядома.

    Нагадаем, 27 снежня суд Фрунзенскага раёна Мінска прысудзіў Мікалаю Дзядку штраф у памеры 40 базавых па тым жа артыкуле 17.11 ч.2 КаАП Беларусі. Міколу абвінавацілі ў размяшчэнні на сваёй старонцы ў Face­book карцінкі, якая была прызнана экстрэмісцкай. Выдаліць карцінку Мікалай адмовіўся.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці