“Наша Ніва” будзе рэгістравацца ў выглядзе сеткавага выдання
10 студзеня 2019
Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"
Пра гэта выконваючы абавязкі галоўнага рэдактара выдання Ягор Марціновіч заявіў падчас медыяканферэнцыі "Свабода слова і асаблівасці медыяменеджмента ў Беларусі" Беларускай асацыяцыі журналістаў у Гродна.
— Бліжэйшым часам мы збіраемся падаць дакументы ў Міністэрства інфармацыі для рэгістрацыі “Нашай Нівы” ў якасці сеткавага выдання. Пра запас. Бо ў нашай краіне ліцэнзій ніколі многа не бывае, — сказаў Марціновіч.
Нагадаем, што з 1 снежня 2018 года у Беларусі інтэрнэт-сайты могуць рэгістравацца ў выглядзе СМІ — сеткавых выданняў. Патрабаванні для рэгістрацыі — не самыя простыя, а рашэнне аб рэгістрацыі прымае Міністэрства інфармацыі.
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia
Больш матэрыялаў
The Minsker — журнал з прыгожымі вокладкамі, які (не) выходзіць у Беларусі
04.01.2024
Cайт kyky.org прыпыняе працу праз праблемы з фінансаваннем
13.01.2024
Галоўны рэдактар iXBT.games выйшаў на волю
25.03.2024
Экстрэмісцкімі прызналі кнігі Паўла Севярынца, TikTok «Хартыя’97» і другі раз — старонку «Media IQ» у Facebook
25.06.2024