• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Чыноўнікі адмовілі ў прадастаўленні інфармацыі газеце Intex-press

    Аддзел гандлю і паслуг Баранавіцкага гарвыканкама адмовіўся адказваць на пісьмовыя пытанні незалежнай рэгіянальнай газеты  Intex-press. Чыноўнікі парэкамендавалі журналістам прыходзіць за адказамі ў сакавіку.

    На пачатку студзеня рэдакцыя Intex-press адправіла пісьмовы запыт у аддзел гандлю і паслуг Баранавіцкага гарадскога выканаўчага камітэта пра вынікі працы за 2018 год і планы на 2019 год. Пытанні тычыліся дынамікі таваразвароту, развіцця гандлёвай сеткі і грамадскага харчавання.

    Кіраўніца аддзела Таццяна Асос у сваім адказе ад 14 студзеня прывяла вялікую вытрымку з Закона «Аб інфармацыі, інфарматызацыі і абароне інфармацыі» з падставамі для адмовы ў інфармацыі. Якая з гэтых спасылак на заканадаўства стала, на думку чыноўніцы, прычынай для адмовы ў інфармацыі ў канкрэтным выпадку, не паведамляецца.

    У той жа час рэдакцыю праінфармавалі, што паводле плану працы Баранавіцкага гарвыканкама на 2019 год, на першае пасяджэнне сакавіка выносіцца пытанне «Пра вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця гандлю, грамадскага харчавання за 2018 год і задачы на 2019 год».

    Іншымі словамі, журналістам параілі прыходзіць за патрэбнай інфармацыяй у сакавіку.

    Рэдакцыя недзяржаўнага штотыднёвіка Intex-press намераная абскарджваць такі адказ.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці