• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    На журналіста-фрылансера Яўгена Скрабца склалі новы пратакол і перадалі справу ў суд

    Брэсцкага журналіста-фрылансера, сябра ГА “БАЖ” Яўгена Скрабца раніцай 24 студзеня выклікаў позвай участковы інспектар Маскоўскага РАУС Брэста Леанід Кулічык.

    Міліцыянт склаў на журналіста адміністрацыйны пратакол паводле артыкула 22.9  КаАП, за тое, што ён 11 снежня 2018 года “без акрэдытацыі Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь, злоўжываючы правам і парушаючы абавязкі журналіста… вырабіў прадукцыю сродку масавай інфармацыі ў выглядзе інфармацыйнага тэкставага паведамлення на сайце “Радыё Рацыя”.   

    Разгляд адміністрацыйнай справы на падставе гэтага пратакола адбудзецца ў судзе Маскоўскага раёна Брэста 4 лютага.

    Як нагадаў Яўген Скрабец, для яго гэта будзе ўжо чацвёрты працэс з нагоды “працы на замежны СМІ без акрэдытацыі”. Тры папярэднія судовыя рашэнні, паводле якіх брэсцкага журналіста-фрылансера пакаралі штрафамі, ён пакуль беспаспяхова спрабуе абскрадзіць у розных судовых інстанцыях.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці