Пальчыс у Гродна! Дыскусія Журналісты vs блогеры: каму верыць — 7 лютага
Журналісты павінны правяраць факты, даваць выказацца апанентам, трымацца прафесійнай этыкі і рабіць узважаны кантэнт.
Аўдыторыя ж хоча хуткіх рашэнняў, акцэнтаў, вострых меркаванняў, якія і не заўсёды апублікуеш у медыя.
Затое блогеры на сваіх пляцоўках і аўтары, і рэдактары, і мадэратары дыскусій.
Узважанасць ці эмоцыі?
Фармалізаванасць ці простыя сэнсы?
Аператыўнасць ці ахоп аўдыторыі?
Каму верыць? Каго чытаць? Да каго прыслухоўвацца?
Пра гэта ў HrodnaMediaRoom дыскутуюць адзін з самых вядомых палітычных блогераў Беларусі Эдуард Пальчыс і галоўны рэдактар гарадзенскага партала Hrodna.life Аляксей Шота.
Калі: 7 лютага (чацвер), 19:00;
Дзе: Гродна, Цэнтр гарадскога жыцця (вул. Кірава, 3);
Арганізатар: ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў”.
Рыхтуйце вашы пытанні! Уваход вольны!