• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    У Драгічыне міліцыя праводзіць праверку наконт допісу ў мясцовай групе ў Viber

    Супрацоўнікі Драгічынскага РАУС ладзілі праверку паводле публікацыі ў Viber-супольнасці “Реальный Дрогичин” на падставе заявы, што паступіла ў праваахоўныя органы.

    У скарзе паведамлялася, што ў гэтай групе з’явілася ілюстрацыя з крытычным подпісам на адрас ураду (дарэчы, незразумела якой краіны). Як паведаміў адзін з адміністратараў суполкі “Реальный Дрогичин”, міліцыянты цікавіліся асобай аўтара згаданай публікацыі.

    “Я патлумачыў, што не знаёмы з гэтым чалавекам і прапанаваў супрацоўнікам звярнуцца да ўладальнікаў Viber, паколькі ў Viber-супольнасцях няма функцыяналу, які дазваляе паглядзець нумар тэлефона таго ці іншага чалавека. У цэлым сітуацыя выглядае недарэчнай, бо міліцыі даводзіцца адцягваць свае сілы ад барацьбы з сапраўдным крыміналам на вось такую заяву”, — распавёў суразмоўца.

    На сёння міліцыя не здолела знайсці аўтара допісу, таму праверка па заяве не завершана.

    Viber-супольнасць “Реальный Дрогичин” налічвае больш за тысячу ўдзельнікаў. Кожны дзень там размяшчаецца шмат разнастайнай інфармацыі — на тэмы ад вырошчвання маліны ў рэгіёне да падзей у Венесуэле — і адбываюцца гарачыя дэбаты.

    Для многіх жыхароў паведамленні ў гэтай вайбер-супольнасці з’яўляюцца альтэрнатыўнай крыніцай мясцовых навін, бо ў раёне існуюць толькі дзяржаўныя сродкі масавай інфармацыі: газета “Драгічынскі веснік” і тэлекампанія “Общественное Дрогичинское телевидение”.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці