• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Галоўны рэдактар Ігар Высоцкі сышоў з «БелГазеты»

    Ігар Высоцкі пакінуў пасаду галоўнага рэдактара "БелГазеты" і сышоў з выдання. Пра гэта Еўрарадыё паведаміў экс-дырэктар выдання, праваабаронца Андрэй Бандарэнка.

    bg13.jpg

    19 сакавіка ў кіёсках з’явіўся свежы выпуск «БелГазеты» з новымі рубрыкамі аўтарства незнаёмых журналістаў. У выходных дадзеных выканаўцам абавязкаў галоўнага рэдактара пазначаны Кірыл Жываловіч.

    «Ігару Валер’евічу Высоцкаму была прызначаная зарплата ў 300 рублёў, пасля чаго ён адназначна адмовіўся працаваць галоўным рэдактарам «БелГазеты», — расказаў Андрэй Бандарэнка.

    bg12.jpg

    «Палітыка, якая праводзіцца Жываловічам, згубна адбіваецца на газеце, — перакананы экс-дырэктар «БелГазеты». — Наколькі мне вядома, ужо звольніўся адзін з галоўных судовых журналістаў Віктар Фёдаравіч. Супрацоўніцтва з выданнем спыніў Дзмітрый Растаеў і іншыя аўтары.

    Кірыл Жываловіч: Высоцкі звольнены з «БелГазеты» за сабатаж

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці