• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    На Змітра Лупача завялі новую справу за працу без акрэдытацыі

    На гэты раз яе ініцыяваў Шаркоўшчынскі раённы аддзел унутраных спраў. Глыбоцкага журналіста-фрылансера выклікаў позвай старшы інспектар аддзялення аховы правапарадку і прафілактыкі Шаркоўшчынскага РАУС Андрэй Курэц.

    Журналіста вінавацяць у тым, што 27 лютага ён узяў інтэрв’ю ў двух шаркаўшчан, якое потым было размешчанае на сайце тэлеканала “Белсат”. Шаркоўшчынская міліцыя лічыць, што такім чынам ён парушыў артыкул 36 “Закона аб СМІ” і прыцягвае яго да адказнасці па частцы 2 артыкула 22.9 КаАП.

    Зміцер Лупач не згодны з абвінавачаннямі. У міліцыі ён спаслаўся на артыкул 27 Канстытуцыі Беларусі, які дазваляе не даваць сведчанняў супраць сябе. Як напісаў журналіст у пратаколе, тлумачэнні ён будзе даваць у судзе, калі той адбудзецца.

    Праз некалькі дзён Змітру Лупачу прыйшла позва і з Глыбоцкага РАУС. На яго склалі пратакол за парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў (ч. 1 арт. 23.34 КаАП).  Нагодай стаў бел-чырвона-белы сцяг, які трымаў у руках журналіст падчас ускладання кветак да помніка  дзеячаў беларускага руху  ў Дзень Волі.

    pratakol_glybokae.jpg

    pratakol_sharkoushchyna.jpg

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці