• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Камітэт па права чалавека ААН зарэгістраваў скаргу беларускай журналісткі

    Камітэт  па правах чалавека ААН зарэгістраваў  скаргу гомельскай журналісткі, сябры ГА “БАЖ” Наталлі Крывашэй  і накіраваў ураду Беларусі для  атрымання каментару па пытаннях парушэння права на збор, захоўванне і распаўсюд інфармацыі.

    Адпаведнае паведамленне на гэты конт атрымаў з КПЧ ААН афіцыйны прадстаўнік журналісткі, праваабаронца і сябра ГА “БАЖ” Леанід Судаленка, які вядзе справу Наталлі Крывашэй на міжнародным узроўні.

    У чэрвені 2015 года суд Цэнтральнага раёна Гомеля прызнаў Крывашэй датычнай да падрыхтоўкі разам з журналістам-фрылансерам  Кастусём Жукоўскім відэасюжэта “Самагубства выкладчыцы”, які быў паказаны 15 красавіка ў праграме “Аб’ектыў” спадарожнікавага тэлеканала “Белсат” (Польшча).

    У ім распавядалася пра суіцыд выкладчыцы Гомельскага дзяржаўнага ўнівэрсытэта імя Францішка Скарыны, кандыдата філалагічных навук Святланы А. Як распавядалася ў сюжэце, яна здзейсніла самагубства, бо баялася застацца без кватэры. (Жылы дом, у якім жыла выкладчыца з дзецьмі, кіраўніцтва ўніверсітэта перааформіла ў інтэрнат, узаконіўшы гэта праз эканамічны суд. Жывеш у ім — пакуль працуеш ва ўніверсітэце.)

    За згаданы відэасюжэт суддзя Марына Дамненка пакарала Наталлю Крывашэй максімальным штрафам (9 мільёнаў недэмінаваных рублёў) на падставе ч. 2 артыкула 22.9 КаАП — за незаконны выраб прадукцыі СМІ без акрэдытацыі пры беларускім Міністэрстве замежных спраў.

    Журналістка абскарджвала штраф у вышэйшых судовых інстанцыях Беларусі, але справядлівасці не дамаглася. Таму далей звярнулася ў Камітэт ААН па правах чалавека.

    Як распавёў Леанід Судаленка, на разглядзе ў гэтай аўтарытэтнай міжнароднай структуры знаходзяцца таксама скаргі на штрафы за журналісцкую дзейнасць Кастуся Жукоўскага і Ларысы Шчыраковай з Гомеля, а таксама Тамары Шчапёткінай з Бярозы і Аляксандра Буракова з Магілёва.

    Трое гомельскіх журналістаў-фрылансераў звярнуліся да генеральнага пракурора

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці