• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Суд Брэсцкага раёна пакараў фрылансера Яўгена Скрабца чарговым штрафам

    На журналіста-фрылансера, сябра ГА “БАЖ” быў складзены адміністрацыйны пратакол паводле часткі 2 артыкула 22.9 КаАП РБ (“выраб інфармацыйнай прадукцыі для замежных СМІ, не акрэдытаваных на тэрыторыі РБ”).

    Сведкамі па гэтай справе былі заяўленыя Ігар Ліхачэўскі і Пётр Вабішчэвіч — супрацоўнікі службы аховы акумулятарнага завода “АйПаўэр” (будаўніцтва гэтага завода каля Брэста мае вялікі розгалас у грамадстве і выклікала шматлікія акцыі пратэстаў). “Паводле пратакола, я браў інтэрв’ю ў Пятра Вабішчэвіча, калі сёлета 20 лютага знаходзіўся каля ўваходу на тэрыторыю прадпрыемства, пасля чаго артыкул пад назвай “Актывістаў і незалежных журналістаў не пусцілі на прэс-канферэнцыю завода “АйПаўэр” з’явілася на сайце замежнага СМІ — racyja.com.”, — кажа Яўген Скабец.

    Падчас разгляду справы 12 красавіка ў суд прыйшоў толькі Ігар Ліхачэўскі, а хадайніцтва выклікаць іншага сведку — Пятра Вабішчэвіча — старшыня суда Брэсцкага раёна Сяргей Маручэк не задаволіў.

    Сам Яўген Скрабец з пратаколам не пагадзіўся і, спаслаўшыся на артыкул 27 Канстытуцыі Беларусі, тлумачэнняў у судзе (як і раней у Брэсцкім РАУС) у дачыненні да сябе не даваў.

    Узяўшы пад увагу сведчанні Ігара Ліхачэўскага пра тое, што Яўген Скрабец “верагодна сфатаграфаваў Пятра Вабішчэвіча”, а таксама вывучыўшы матэрыялы справы, сабраныя супрацоўнікамі Брэсцкага РАУС Сяргеем Максімовічам і Андрэем Грыгаруком, суддзя Сяргей Маручэк прызнаў брэсцкага фрылансера вінаватым у парушэнні заканадаўства аб СМІ.

    Паводле судовай пастановы Яўген Скрабец пакараны штрафам у памеры 30 базавых велічынь (765 рублёў).

    За дзень да гэтага, 11 красавіка, Скрабец быў аштрафаваны таксама на 30 базавых велічынь суддзёй Ленінскага раёна Брэста Аляксандрам Семянчуком паводле згаданага артыкула 22.9 КаАП за іншы матэрыял, што з’явіўся на сайце “Радыё Рацыя”.

    У Брэсце з трэцяй спробы пакараны штрафам Яўген Скрабец

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці