Журналістаў просяць паўдзельнічаць у апытанні пра адносіны да ўразлівых груп
19 красавіка 2019
Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"
Грамадская ініцыятыва “Людзі перадусім” праводзіць даследаванне на тэму адносінаў журналістаў, рэдактараў СМІ і працаўнікоў грамадскіх арганізацыяў да людзей, якія належаць да розных уразлівых групаў.
Ці маглі б вы прысвяціць 8–10 хвілін, каб адказаць на нашы пытанні? Вашыя адказы для нас вельмі важныя, і з вашай дапамогай зробіцца зразумела, якім людзям з уразлівых групаў трэба надаваць больш увагі і падтрымкі.
Усе вашыя адказы, як і адказы іншых удзельнікаў і ўдзельніц апытання, будуць выкарыстаныя толькі ў абагуленым выглядзе пасля статыстычнай апрацоўкі.
Паўдзельнічаць у апытанні
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia
Больш матэрыялаў
Заказчиков убийства Павла Шеремета по-прежнему ищут в Беларуси
29.12.2023
У Глыбокім жорстка затрымалі мужчыну, які рэпосціў навіны з суполак «Нашай Нівы» і «Белсата» у «Аднакласніках»
01.07.2024
«Паглядзіце мне ў вочы». З’явіўся поўны тэкст апошняга слова рэдактара Манцэвіча
05.11.2023
Дзве беларускія раёнкі выдалі артыкулы пра чайлдфры. У іх розныя людзі выказваюць аднолькавыя думкі тымі ж самымі словамі
07.03.2024