• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    МЗС Беларусі адмовіла ў акрэдытацыі яшчэ аднаму журналісту “Радыё Рацыя” КОПІЯ АДКАЗУ

    Міністэрства замежных спраў Беларусі ўслед за Віктарам Парфёненкам адмовіла ў акрэдытацыі ў якасці карэспандэнта замежнага СМІ яшчэ аднаму журналісту “Беларускага Радыё Радыя” (Польшча) — Яўгену Скрабцу.

    c.jpg

    Пра гэта гаворыцца ў адказе МЗС на адрас кіраўніка радыё Яўгена Вапы.

    У лісце паведамляецца, што “Камісіяй МЗС па разгляду пытанняў акрэдытацыі журналістаў замежных сродкаў масавай інфармацыі прынята рашэнне аб адмове ў акрэдытацыі на падставе падпункта 15.4 пункта 15 Палажэння аб парадку акрэдытацыі ў Рэспубліцы Беларусь журналістаў замежных сродкаў масавай інфармацыі, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 25 снежня 2008 года №2015 “Аб некаторых пытаннях рэгулявання дзейнасці сродкаў масавай інфармацыі”.

    Як тлумачыць журналіст, Міністэрства замежных спраў РБ адмовіла ў акрэдытацыі, спаслаўшыся на тое, што цягам апошніх шасці месяцаў былі факты супрацы з “Радыё Рацыя” неакрэдытаваных журналістаў.

    Рашэнне МЗС Яўген Скрабец мае намер абскардзіць у судзе і звяртае ўвагу на тое, што апроч іншага былі парушаны тэрміны адказу на яго зварот аб акрэдытацыі.

    60464068_1696985980404880_6200975070731436032_nf.png

    Нагадаем, што «Беларускае Радыё Рацыі» і тэлеканал «Белсат» доўгі час дамагаюцца акрэдытацыі сваіх карэспандэнтаў у Беларусі, але ўвесь час атрымліваюць адмовы.

    Нядаўна адмову ад МЗС атрымаў яшчэ адзін журналіст радыё Віктар Парфёненка. Гэта была ўжо 10‑я спроба журналіста атрымаць акрэдытацыю.

    За супрацоўніцтва з замежным медыя без акрэдытацыі беларускіх журналістаў сістэматычна штрафуюць, вінавацячы ў парушэнні парадку вырабу і распаўсюду прадукцыі СМІ.

    У 2018 годзе такіх штрафаў было вынесена 118, у 2019 годзе — ужо 36. Беларуская асацыяцыя журналістаў лічыць такі пераслед журналістаў незаконным і настойвае на скасаванні патрабавання аб абавязковай акрэдытацыі, бо гэта парушае канстытуцыйныя правы грамадзянаў на збор, захаванне і распаўсюд інфармацыі.

    МЗС Беларусі дзясяты раз адмовіла журналісту “Радыё Рацыя” ў акрэдытацыі

    Штрафы журналістам па арт. 22.9 КаАП (табліца) АБНАЎЛЯЕЦЦА

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці