Беларускае журы на Еўрабачанні адхілілі ад галасавання ў фінале
18 мая 2019
Еўрапейскі вяшчальны саюз (EBU) пацвердзіў выданню Eurovoix, што беларускае журы адхілілі з фіналу Еўрабачання.
Гэта звязана з тым, што сябры журы з Беларусі ў інтэрв’ю Tut.by раскрылі, за каго яны прагаласавалі падчас першага паўфіналу конкурсу ў аўторак. Гэта супярэчыць правілам Еўрабачання, якія прадугледжваюць, што вынікі паўфіналаў не могуць быць апублікаваныя да заканчэння гранд-фіналу.
У фінале Беларусь усё адно будзе галасаваць, аднак пры размеркаванні балаў будуць улічвацца толькі галасы тэлегледачоў.
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia
Больш матэрыялаў
TikTok накладзе абмежаванні на дзяржаўныя СМІ
18.06.2024
Андрэй Бастунец: Больш за 20 беларускіх медыяарганізацый прызнаныя «экстрэмісцкімі фармаваннямі»
14.12.2023
Амбасады Швецыі і Вялікабрытаніі заклікалі вызваліць медыяменеджара Андрэя Аляксандрава
05.02.2024
З’явіўся анлайн-слоўнік адпаведнікаў з рускай мовы. Ён змяшчае больш за 77 тысяч слоў і ўстойлівых выразаў
26.12.2023