• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Славаміра Адамовіча аштрафавалі за экстрэмізм у апавяданні, надрукаваным ў «Новым Часе» ў 2010 годзе

    3 чэрвеня суд Пухавічскага раёна прысудзіў 5 базавых велічыняў штрафу (127,5 рублёў) пісьменніку Славаміру Адамовічу за напісанне апавядання «Ніколі не пытайся, адкуль я» у 2010 годзе, што было надрукавана ў недзяржаўнай газеце «Новы Час». Адамовіча прызналі вінаватым у распаўсюдзе экстрэмісцкіх матэрыялаў (арт 17.11 КаАП).

    Раней на Адамовіча быў складзены пратакол паводле арт 17.11 КаАП РБ (Распаўсюд, выраб, захоўванне, перавозка інфармацыйнай прадукцыі, якая змяшчае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці ці прапагандуе яе). Справа тычыцца апавядання «Ніколі не пытайся адкуль я», якое выйшла ў газеце «Новы Час» 24 снежня 2010 года.

    “Экспертная камісія” ў заключэнні №92 ад 18 красавіка 2019 года выявіла ў апавяданні прыкметы “экстрэмізму”. У пратаколе таксама напісана, што нібыта гэта заключэнне накіравана на электронную скрыню рэдакцыі. (заўв. — Ніякага заключэння рэдакцыя не атрымлівала). Заключэнне было зроблена на падставе пісьма Пухавіцкага РАУС ад 04.04.2019, і падпісанае 8 асобамі. 

    Тым часам ніякіх афіцыйных папер па гэтай справе «Новы Час» дагэтуль не атрымаў.

    Славаміра Адамовіча вінавацяць у экстрэмізме за публікацыю ў «Новым Часе» ў 2010 годзе

    4 чэрвеня пры ўдзеле БАЖ пройдзе канферэнцыя «Супрацьдзеянне экстрэмізму і правы чалавека»

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці