• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    “Беларусбанк” разблакаваў рахунак журналіста-фрылансера, раней заблакаваны з‑за штрафаў

    Арышт на прыватны рахунак гомельскага журналіста-фрылансера Андрэя Толчына быў накладзены ў красавіку на патрабаванне аддзела прымусовага выканання Савецкага раёна Гомеля.

    “Я сплаціў штрафы, і справу аб прымусовым спагнані грошай судовыя выканаўцы закрылі. Арышт з рахунку “Беларусбанк” зняў”, — паведаміў  карэспандэнту службы маніторынгу ГА “БАЖ” Андрэй Толчын.

    Буйнымі сумамі журналіст-фрылансерАндрэй Толчын быў пакараны судамі на падставе міліцэйскіх пратаколаў нібыта за незаконны выраб прадукцыі СМІ без акрэдытацыі ў Міністэрстве замежных спраў. Агульная сума штрафаў з улікам пені склала 3200 рублёў.

    Тройчы фрылансера штрафавалі раённыя суды Гомельскай вобласці, 15 лютага Толчына аштрафаваў яшчэ і Лунінецкі раённы суд Брэсцкай вобласці  — за  мінулагодні рэпартаж пра  жорсткае забойства 8‑месячнай дзяўчынкіўЛунінцы.

    Да нядаўняга часу Андрэй Толчын здымаў відэасюжэты з Кастусём Жукоўскім. Яны размяшчалі здымкі на сваіх адкрытых старонках у YouTube, пасля гэтыя відэаматэрыялы выкарыстоўвалі розныя інфармацыйныя парталы, у тым ліку беларускамоўны спадарожнікавы тэлеканал “Белсат”, які транслюе перадачы з тэрыторыі Польшчы. Міліцыя і суды кваліфікавалі гэта як незаконны выраб і распаўсюд прадукцыі СМІ – на падставе часткі 2 артыкула 22.9 КаАП.

    З прычыны пераследу фрылансер Жукоўскі сёлета ў студзені эміграваў з сям’ёй з Беларусі. Разам з Толчыным Жукоўскіўтрымліваў сумнае лідарства па колькасці і памерах адміністрацыйных штрафаў за незаконны выраб прадукцыі СМІ.

    У траўні Камітэт па правах чалавека ААН  прыняў да разгляду скаргу фрылансера Андрэя Толчына на неабгрунтаваныя штрафы. Яго індывідуальнае паведамленне зарэгістраванае пад №3288/2019 і накіраванае беларускаму ўраду для атрымання каментару па пытаннях парушэння права на збор, захаванне і распаўсюд інфармацыі.

    На міжнародным узроўні разглядаюццца таксама скаргі журналістаў-фрылансераў: Кастуся Жукоўскага, Ларысы Шчыраковай, Наталлі Крывашэй, Яўгена Меркіса з Гомеля, Тамары Шчапёткінай з Бярозы, Аляксандра Буракова з Магілёва.  Усе яны з’яўляюцца сябрамі ГА “БАЖ”, іх справы па даверанасці вядзе ў КПЧ ААН юрыст Леанід Судаленка.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці