У Ганцавічах затрымалі журналістаў «Белсату»
9 ліпеня 2019
У Ганцавічах 9 ліпеня падчас здымак перадачы «Белсат едзе ў Ганцавічы» міліцыянты затрымалі журналістаў тэлеканалу. Затрыманыя журналіст Ігар Кулей, аператары Сяргей Кавалёў і Максім Гарчанок.
«Папрасілі прайсці ў пастарунак, бо мы, высвятляецца, не можам проста так здымаць. Нас мусяць апытаць, каб даведацца, што адбываецца», – адзначыў Ігар Кулей.
Журналістаў пасадзілі ў міліцэйскую машыну, дзе прымусілі выключыць камеры.
Кіраваў затрыманнем старшы лейтэнант Канстанцін Рудзенка.
Здымачная група працавала каля мясцовага рынку. Паводле міліцыянтаў, «паступіў званок з рынку, што нехта здымае». Праваахоўнікі адрэагавалі на тэлефанаванне.
Пасля запісу «тлумачэнняў» усю здымачную групу адпусцілі без складання пратаколаў.
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia
Больш матэрыялаў
У Беларусі дазволілі рэкламаваць алкаголь на тэлебачанні, а забаранілі — адукацыю і працу за мяжой
11.01.2024
У шорт-ліст Прэміі праваабарончай супольнасці Беларусі ўвайшоў намеснік БАЖ Алег Агееў
30.11.2023
Віцебскія актывісты арганізавалі сваю прэс-службу і просяць падтрымаць іх
02.10.2024
Кіраўнікам дзяржаўных газет у Беларусі плацяць максімальна магчымы заробак
05.11.2024