Сяргей Міхалок паслаў незалежных беларускіх журналістаў на***й
Лідар гуртоў Brutto і «Ляпіс-98» Сяргей Міхалок 14 ліпеня выступаў перад сябрамі ў Кіеве. Стрым з гэтага выступу вёў на сваіх старонках у фэйсбуку і інстаграме журналіст «Медузы» Сяргей Ержанкоў, але пазней заблакаваў доступ да яго.
Выступ Міхалка час ад часу разбаўляўся пытаннямі. Сярод іншага Міхалок агучыў пытанне, якое прыйшло ад журналіста «Камсамольскай праўды ў Беларусі» Мікіты Недаверкава.
«Незалежныя белараскія журналісты пытаюцца, чаму праспяваў «Грай» у Кіеве, а ў Мінску — не», — задаў пытанне Ержанкоў.
«Пайшлі яны на***й, незалежныя вы нашы. Дзе хачу, там і спяваю. Яны цяпер гэта пытаюцца? Незалежныя ўсе на***й, я толькі з залежнымі размаўляю. Я залежны ад алкаголю і наркотыкаў. Хто незалежны, значыць, яны жыцця не ведаюць. Хлопцы, што за фігня, я зараз пасваруся з усімі, хаця я з імі і не мірыўся», — сказаў Міхалок.
«Ты з Матолькам пасварыўся», — быў чутны голас з залы.
«З якой Матолькай? Я не ведаю, хто гэта такі», — адказаў Міхалок.
«Я спяваў на сваім акустычным канцэрце на хутары Шаблі «Грай». Чаму пра гэта ніхто не піша? Я адзін магу ім усім пі…ы даць, таму іх гэта бесіць шмат гадоў ужо», — зазначыў спявак.
Канфлікту Міхалка і Матолькі ўжо два гады. У 2017 годзе Міхалок падчас выступу ў Шаблях сказаў: Мне ўчора Антон Азізбекян сказаў: «Матолька незадаволены». Дзе пастамент, дзе барэльеф Матолька? Дзе мне прынесці яму дары? Матолька! Я гатовы насіць табе даніну, каб выклікаць нейкае павагу, каб у цябе не выклікала дысанансу, што лепшыя і самыя дужыя музыканты нашай краіны, пацаны з Brutto прыязджаюць з усяго свету, і нам, вядома ж, патрэбныя надзейныя крылы».
Гэта тычылася нібыта тым, што Матолька раскрытыкаваў ролік «Белавія», дзе Міхалок чытаў верш Максіма Багдановіча. Блогер жа ў сваю чаргу сказаў, што не бачыў той ролік. У выніку Міхалок нават званіў Матольку і выбачаўся перад ім.