• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Журналіст Руслан Кулевіч сыграў вязня гета ў перформансе “Запісная” ФОТА

    Журналіст гродзенскага выдання Hrodna.life, сябра БАЖ Руслан Кулевіч пераўвасобіўся ў вязня гродзенскага гета па запрашэнню беларускай рэжысеркі Ганны Сулімы.

    Прадстаўленне-перформанс, дзе галоўную і адзіную ролю граў Руслан Кулевіч, адбылося ўвечары 30 ліпеня ў адной з заляў Гродзенскай харальнай сінагогі. Прадстаўленне мае назву “Запісная”, яно пастаўлена паводле дзённіка вязня гродзенскага  гета, які амаль дзесяць год таму знайшоў у закінутым будынку ў Гродна адзін з каталіцкіх святароў.

    “Гэты перформанс мы стварылі стыхійна. Аўдыёдзеннік вязня гроденскага гета я запісала 4 гады таму Запісваўся ён з мэтаю стварэння музея “маліны”. «Маліна”  — так называліся таемныя месцы, дзе хаваліся вязні гета. Музей планавалі зрабіць у гродзенскай сінагозе, аднак па розных прычынах ён так і не быў створаны. Мы да сёння не ведаем, хто аўтар гэтага дзенніка. Я вельмі радая, што ролю вязня грае не прафесійны артыст, а журналіст” — гаворыць рэжысёрка Ганна Суліма.  —  Руслан проста жыве, “абжывае” прастору, якую мы паспрабавалі стварыць для яго з рознымі старымі прадметамі. Гучыць аўдыёзапіс дзённіка, а Руслан усё робіць моўчкі.”

    Сам журналіст Руслан Кулевіч, лічыць, што акторскі досвед для яго быў пазітыўным.

    “Мы некалькі разоў “прагналі” прадстаўленне, атрымаўся вынік, якім я вельмі задаволены. Аднак працягваць падобны досвед не хачу, я не люблю быць навідавоку камераў. Мне падабаецца ехаць на ровары і збіраць навіны”.

    На прадстаўленне ў гродзенскую сінагогу сабралася амаль сотня гледачоў. Музычным аздабленнем прадстаўлення стала песня пра знішчэнне гродзенскага гета, якую выканаў спявак і сябра “Баларускай асацыяцыі журналістаў” Алесь Дзянісаў. Песня называецца “Жыды”, словы да яе напісаў сляпы паэт і журналіст са Скідзеля Алесь Чобат.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці