• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    “Ачарняе хлуснёй уладу”: былы вайсковы карэспандэнт паскардзіўся ў парламент на “Першы Рэгіён”

    Паводле скаргі Івана Сухарэвіча, сайт 1reg.by і яго карэспандэнт Сяргей Гардзіевіч вядомыя “не клопатам аб павышэнні дабрабыту народа, а сваімі хлуслівымі фактамі”.

    Акрамя Палаты прадстаўнікоў, ліст таксама быў накіраваны ў рэдакцыю “Першага Рэгіёна”, дзе Іван Сухарэвіч (ён падпісаўся як “былы вайсковы карэспандэнт”) выказвае негатыўнае і абразлівае стаўленне да гэтага інтэрнэт-ресурсу і асабіста драгічынскага карэспандэнта Сяргея Гардзіевіча.

    Аўтар ліста папярэджвае пра сур’ёзныя наступствы для “Першага Рэгіёна”, калі напярэдадні выбараў журналісты паспрабуюць “расхістаць грамадства нашага горада і раёна” (маючы на ўвазе, хутчэй за ўсё, Драгічынскі раён). Адначасова ён дае параду: “сумесна з уладай па-справядлівасці” заняцца добрай справай  і паспрабаваць пачуць меркаванні простага народа.

    Хаця ў лісце шмат разоў згадваюцца абвінавачванні ў хлусні, не прыведзена ні воднага канкрэтнага факту, які б сведчыў пра парушэнні альбо недакладную інфармацыю на сайце “Першага Рэгіёна”.

    Як стала вядома службе маніторынгу ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў”, скарга Івана Сухарэвіча ў беларускі парламент на дзейнасць незалежнага інтэрнэт-рэсурса пайшла па розных інстанцыях і трапіла на разгляд у Драгічынскі РАУС. Там ладзілі праверку, пасля якой накіравалі пісьмовы адказ карэспандэнту “Першага Рэгіёна” Сяргею Гардзіевічу.

    З ліста вынікае, што ў дзеяннях карэспандэнта не знайшлі прыкмет супрацьпраўнай дзейнасці і размяшчэння ў інтэрнэце ілжівых, не адпавядаючых рэчаіснасці звестак. Таму ў драгічынскай міліцыі няма падстаў распачынаць адміністрацыйную справу ў дачыненні Гардзіевіча (на чым настойваў аўтар скаргі) з‑за адсутнасці складу правапарушэння.

    Сяргей Гардзіевіч не ведае, што прымусіла Івана Сухарэвіча пісаць скаргі. Паводле журналіста, сустракаўся ён з гэтым грамадзянінам усяго чатыры разы — калі рыхтаваў публікацыі пра намаляваную свастыку, якая загадкавым чынам з’явілася на агароджы вакол дома, дзе жыве Іван Сухарэвіч.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці