• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Зісер і Курэйчык ахвяравалі на помнік Алесю Ліпаю па 1000 рублёў

    Сябры працягваюць збор 10 тысяч рублёў на помнік Алесю Ліпаю. 

    Заснавальнік інфармацыйнага агенцтва БелаПАН памёр 23 жніўня 2018. Да гадавіны яго смерці праводзіцца збор грошай на стварэнне помніка.

    Пакуль на сайце «Улей» сабрана 8843 рублі.

    Самымі шчодрымі ахвярадаўцамі сталі гаспадар партала Tut.by Юрый Зісер і рэжысёр Андрэй Курэйчык. Яны пераказалі па 1000 рублёў.

    Сярод тых, хто ахвяраваў па 100 рублёў, — заснавальніца «Прэс-Клаба» Юлія Слуцкая, бізнэсмен Мікалай Маркоўнік, выкладчыца Юлія Чарняўская і іншыя.

    Да канца збору сродкаў засталося пяць дзён.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці