• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Журналісты грузінскага каналу «Руставі‑2» байкатуюць працу пасьля звальненьняў калегаў. ВІДЭА

    На грузінскім тэлеканале «Руставі-2» 21 жніўня не трансьляваліся перадачы навінаў «Кур’ер» — замест іх паказалі фільмы і сэрыялы, бо журналісты байкатавалі працу. Два вядоўцы вечаровага «Кур’ера» у жывым эфіры заявілі, што пакідаюць канал.​

    Яе расказвае «Эхо Кавказа», грузінская служба Свабоды, журналісты байкатуюць працу, бо ня маюць гарантыяў неўмяшальніцтва новага кіраўніцтва каналу ў рэдакцыйную палітыку.

    «Мясцовыя і міжнародныя арганізацыі неаднаразова заклікалі новае кіраўніцтва тэлекампаніі пазьбягаць ўмяшальніцтва ў рэдакцыйную палітыку каналу, — пішуць у супольнай заяве няўрадавыя арганізацыі Грузіі. — Кіраўніцтва, у сваю чаргу, паабяцала, што крытычная рэдакцыйная палітыка будзе захаваная. Нягледзячы на гэта, празь некалькі тыдняў новае кіраўніцтва прыняла неабгрунтаваныя рашэньні, зьвязаныя са звальненьнем супрацоўнікаў».

    Ранейшы гендырэктар грузінскага незалежнага тэлеканалу «Руставі‑2» Ніка Гварамія 17 ліпеня быў звольнены са сваёй пасады. Пасьля адстаўкі ён заявіў аб палітычных прычынах свайго звальненьня, і падкрэсьліў, што Ўладзімір Пуцін і кіраўнік МЗС Расеі Сяргей Лаўроў «патрабавалі» закрыць тэлеканал. Гэта адбылося адразу ж пасьля таго, як уладальнікам тэлеканала зноў стаў бізнэсовец Кібар Халвашы. Замест Гвараміі ён прызначыў кіраваць тэлеканалам свайго юрыста Паата Салію. Сярод звольненых журналістаў — Георгій Габунія, які ў жывым эфіры абразіў прэзыдэнта Расеі Уладзіміра Пуціна.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    12.02.2024
    Акцэнты

    30-годдзе за кратамі — сёння ў зняволенай журналісткі Кацярыны Андрэевай дзень народзінаў

    Кацярына Андрэева мусіла сустрэць «круглую» дату на волі — 5 верасня 2022 года сканчаўся яе несправядлівы тэрмін у калоніі. Але не. 7 красавіка 2022-га сям’і палітзняволенай журналісткі стала вядома, што ёй выставілі новае абвінавачанне. 13 ліпеня 2022 года Кацярыну прызналі вінаватай «у выдачы замежнай дзяржаве, міжнароднай альбо замежнай арганізацыі ці іх прадстаўніку дзяржаўных сакрэтаў Рэспублікі Беларусь». Суддзя Гомельскага абласнога суда Алег Харошка прызначыў ёй яшчэ 8 год пазбаўлення волі.
    02.11.2023
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці