• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Вітаўт Руднік святкуе юбілей і рыхтуе да выдання «Вялікую кнігу чэмпіёнаў»

    Журналіст, медыятрэнер, заснавальнік ГА “Цэнтр “Трэці сектар” Вітаўт Руднік святкуе юбілей.

    А таксама рыхтуе да выдання "Вялікую кнігу чэмпіёнаў" — зборнік біяграфій-даведак пра футбалістаў і трэнераў, якія перамагалі ў чатырох самых прэстыжных турнірах нацыянальных зборных каманд: Алімпійскіх гульнях, чэмпіянатах свету, чэмпіянатах Еўропы і Кубку Амерыкі

    Сродкі на выданне Вітаўт Руднік збірае на платформе Molam­o­la. Аматары футбола абавязкова мусяць звярнуць увагу на гэтую кнігу.

    «26 жніўня мне стукнула 50. У якасці падарунку самому сабе на гэты юбілей некалькі год я задумаў выданне кнігі, якая мае стаць вынікам адной з галоўных справаў майго жыцця. Ужо больш за 30 год у вольныя ад журналісцкай ды адукатарскай працы час гадзіны я займаюся гісторыяй сусветнага футболу. Вынікам гэтай працы стала падрыхтоўка «Вялікай кнігі чэмпіёнаў. 1908–2018».

    У гэтай кнізе сабраныя некалькі тысяч біяграфій-даведак пра футбалістаў і трэнераў, якія перамагалі ў чатырох самых прэстыжных турнірах нацыянальных зборных каманд: Алімпійскіх гульнях, чэмпіянатах свету, чэмпіянатах Еўропы і Кубку Амерыкі.

    Гэта сапраўды ўнікальнае выданне, аналагаў якому няма ў свеце. Цвёрдая вокладка, больш за 600 старонак тэксту з унікальнымі фотаздымкамі, з аўтографам аўтара ўсім, хто падтрымае кампанію. Калі вы хочаце павіншаваць мяне з юбілеем, то ведаеце, за які падарунак сёлета я буду асабліва ўдзячны. Дзякуй за падтрымку і дапамогу ў распаўсюдзе гэтай інфармацыі!»

    ГА «БАЖ» віншуе спадара Вітаўта з Днём народзінаў! Зычым вялікіх творчых планаў ды грандыёзных спраў! Хай мары збываюцца!

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці