• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Блогер Андрэй Павук прад’явіў міліцыі пазоў за маральную шкоду

    Вядомы блогер, сябра ГА “БАЖ” Андрэй Павук з райцэнтра Акцябрскі праз суд патрабуе спагнаць з мясцовага райаддзела міліцыі 25 тысяч рублёў  кампенсацыі  маральнай шкоды.  Адпаведны пазоў ён накіраваў у суд Акцябрскага раёна.

    — Мяне, бацьку дваіх дзяцей, зрабілі мінёрам, нейкім падрыўніком і ці адно не тэрарыстам. Вінавацілі  ў мініраванні Акцябрскага  райвыканкама,  Мазырскага суда, — тлумачыць карэспандэнту службы маніторынгу ГА “БАЖ” Андрэй Павук. —Міліцыя мяне затрымлівала, рабіла ператрус у кватэры, забрала камп’ютары, відэакамеру, планшэт, мабільныя тэлефоны — мойі жончын. Я да гэтага часу маюся і не магу высветліць ні ў міліцыі, ні ў Следчым камітэце, ні ў пракуратуры, на якой падставе мяне залічылі ў мінёры? І што гэта за “дастатковыя падставы”, паводле якіх можна ўчыняць здзек над чалавекам і яго сям’ёй.

    Блогера забралі, яго малалетняя дачка засталася адна

    Сёлета 20 сакавіка супрацоўнікі крымінальнага вышуку Акцябрскага РАУСправялі ператрус у кватэры  блогера, забралі камп’ютарную тэхніку, відэакамеру, мабільныя тэлефоны. Тады Павук даглядаў дома пяцігадовую дачку. Міліцыя затрымала Андрэя, прымусіўшы яго пакінуць дзіця адно ў кватэры, па сутнасці, у небяспечнай сітуацыі. У райаддзеле міліцыі блогера трымалі пяць гадзін на той падставе, што нібыта з яго электроннага адраса ў Гомельскае ўпраўленне Міністэрства па надзвычайных сітуацыях паступіла паведамленне пра мініраванне Акцябрскага райвыканкама. Аднак скрыншот паведамлення ні міліцыянты, ні следчыя не паказалі.

    Галоўны “мінёр”

    Супраць Андрэя Павука завялі крымінальную справу паводле часткі 1 артыкула 340 КК — па  факце паведамлення пра мініраванне райвыканкама, у якой блогер Павук стаў галоўным падазраваным. Максімальны тэрмін пакарання па  згаданым артыкуле — да пяці гадоў пазбаўлення волі.

    Прыкладна праз месяц  крымінальны пераслед у дачыненні блогера спынілі, частку тэхнікі вярнулі. Партатыўную відэакамеру, флэшкі і два мабільнікі трымалі яшчэ месяц і аддалі гаспадару пасля яго пісьмовых зваротаў у рэгіянальнае ўпраўленне Следчага камітэта.

    Гісторыя з ілжывым “мініраваннем” у звязку з блогерам Павуком паўтарылася 15 траўня. На электронную пошту Міністэрства надзвычайных сітуацый паступіла паведамленне пра мініраванне суда ў Мазыры. Ізноў западозрылі Андрэя Павука. Супрацоўнік Акцябрскага РАУС Віктар Карпянок выклікаў блогера ў міліцыю, каб апытаць яго ў якасці сведкі пра “мініраванне” суда ў Мазыры.

    Пракуратура адпісалася

    Дзеянні праваахоўнікаў блогер Павук абскарджваў раённаму і абласному пракурорам. Ён прасіў таксама высветліць, хто выкарыстоўвае яго нумар тэлефона ў такіх небяспечных гульнях. Было проста дзіўна, што ў  ІТ-краіне  ні міліцыя, ні супрацоўнікі Следчага камітэта не могуць знайсці злоснага хулігана. Аднак ніводзін з пракурораў не знайшоў падстаў для пракурорскага рэагавання.

    У ліпені блогер Павук звярнуўся ў Генеральную пракуратуру з просьбай  азнаёміць яго з тымі “дастатковымі падставамі”, паводле якіх яго западозрылі ў паведамленнях пра ілжывае мініраванне дзяржаўных установаў. У дасланым у жніўні на імя Павука адказе за подпісам начальніка ўпраўлення па наглядзе за выкананнем законаў у дзейнасці органаў дазнання Генеральнай пракуратуры Салаўдзі Магамадава зноў паведамлялася, штоў службовых асобаў меліся дастатковыя падставы падазраваць блогера ў здзяйсненні злачынства. Якія гэта падставы і чаму з імі не азнаёмілі падазраванага блогера, адказуне было.

    “Адчуваю безабароннасць перад самавольствам”

    — У сваім пазове ў суд я ўказаў, што дзеянні міліцыі прынеслі мне і працягваюць прыносіць значную маральную шкоду, яны прынізілі маю чалавечую і грамадзянскую годнасць. Адчуваю безабароннасць перад самавольствам і ўседазволенасцю супрацоўнікаў міліцыі ды іншых сілавікоў. У мяне вялікі сумнеў у існаванні ў краіне прынцыпа законнасці і справядлівасці,— дадаў блогер Павук.

    Разгляд пазову Андрэя Павука да міліцыі прызначаны на 11 верасня ў Акцябрскім раённым судзе.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    01.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці