• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Блогер Філіповіч знайшоўся… у Гомелі

    У жніўні некаторыя інтэрнэт-рэсурсы паведамілі, што вядомы гомельскі блогер Максім Філіповіч з’ехаў за мяжу. Перад гэтым блогер змясціў кароткае відэа, зробленае ў самалёце, у якім заявіў: “Хаіць мяне, мяркую, будзе няправільна. Я лічу, што маю права, я хоць нешта рабіў. Да сустрэчы”.

    Нівеліравалі сенсацыю даволі хутка праваабаронцы “Вясны”. Яны паведамілі, што Максім Філіповіч паехаў на трохдзённы семінар па бяспецы ў Грузію і ўранку 21 жніўня там прысутнічаў. Пра намеры Філіповіча не вяртацца ў Беларусь праваабаронцам нічога не было вядома. З самім Максімам і яго жонкай сувязі не было.

    Маці блогера перабывала ў разгубленасці. “Не ведаю, што і думаць, — сказала яна па тэлефоне карэспандэнту службы маніторынгу ГА “БАЖ” у дзень “знікнення” сына. — Сама прачытала ў інтэрнеце”.

    Дзесьці праз тыдзень, напрыканцы жніўня, Максім Філіповіч напісаў у Face­book: “Я пачынаю любіць самалёты! Усім добры вечар”. Яго прыхільнікі ў каментарах пісалі, што напалохаліся, бо думалі, што блогер назаўсёды пакінуў краіну. “Добра, што гэта не так. Я рада, што вы з намі”, — задаволена канстатавала адна з глядачак відэаролікаў Максіма.

    Блогер і сам прызнаваўся, што “выпаў на пару тыдняў з беларускай інфармацыйнай прасторы”. Вярнуўшыся ў Гомель пасля непрацяглага адпачынку, Філіповіч запісаў ужо некалькі відэаролікаў, а таксама дадаў яшчэ адзін канал на YouTube, які называецца “Гарантий нет. Chi­na”. Нейкіх каментароў наконт ад’езду блогер пазбягае.

    Максім Філіповіч займеў папулярнасьць у сацыяльнай сетцы ў 2017 годзе на хвалі “дармаедскіх” пратэстаў у Беларусі. Ён вёў стрымы з масавых акцый супраць “дармаедскага” дэкрэта № 3 у Гомелі, Пінску і Маладзечне. На падставе міліцэйскіх пратаколаў і пастаноў судоў яго вінавацілі ў “незаконным вырабе прадукцыі СМІ”. Калі сыходзіў адзін тэрмін пакарання арыштам, яго прывозілі ў суд і дадавалі новы. Блогер запар адседзеў  у ізалятары 30 сутак.

    Напрыканцы 2018 года на падставе рашэнняў судоў Філіповіч чарговы раз правёў за кратамі амаль месяц: 14 сутак — за дробнае хуліганства — так быў кваліфікаваны міліцыяй канфлікт у краме з удзелам блогера,  15 — за “абразлівае прыставанне да грамадзян”, па сутнасці, зноў-такі за дробнае хуліганства. Падчас відэаздымак пажару на гомельскім прадпрыемстве “Лінія зносу” паміж блогерам і намеснікам начальніка абласнога ўпраўленьня МНС здарыўся канфлікт. Філіповіч патрабаваў, каб пажарны назваў сябе. Калі той адмовіўся, блогер заявіў: “Ідзі гуляй, сынок”. Некаторыя інтэрнэт-карыстальнікі праз петыцыю патрабавалі прыцягнуць Філіповіча да адказнасці за хамства ў дачыненні да ратавальніка. На знак пратэсту блогер трымаў у ізалятары галадоўку.

    У свой час Максім Філіповіч працаваў кіроўцам на адным з прадпрыемстваў  Гомеля, але патрапіў пад скарачэнне. Сталай працы не мела і яго жонка. Блогер не раз заяўляў у сваіх відэароліках, што яна не могуць знайсці працу праз помсту ўладаў за актыўную грамадзянскую пазіцыю.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    30-годдзе за кратамі — сёння ў зняволенай журналісткі Кацярыны Андрэевай дзень народзінаў

    Кацярына Андрэева мусіла сустрэць «круглую» дату на волі — 5 верасня 2022 года сканчаўся яе несправядлівы тэрмін у калоніі. Але не. 7 красавіка 2022-га сям’і палітзняволенай журналісткі стала вядома, што ёй выставілі новае абвінавачанне. 13 ліпеня 2022 года Кацярыну прызналі вінаватай «у выдачы замежнай дзяржаве, міжнароднай альбо замежнай арганізацыі ці іх прадстаўніку дзяржаўных сакрэтаў Рэспублікі Беларусь». Суддзя Гомельскага абласнога суда Алег Харошка прызначыў ёй яшчэ 8 год пазбаўлення волі.
    02.11.2023
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    12.12.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці