• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    БАЖ рыхтуецца да перапісу сябраў арганізацыі, — у Мінску прайшла Рада аб’яднання

    У Мінску адбылося пасяджэнне Рады ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў". Сябры Рады заслухалі інфармацыю пра працу арганізацыі ад намеснікаў старшыні, пра этапы рэалізацыі стратэгічных кірункаў дзейнасці арганізацыі.

    Нагадаем, любы сябра ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” можа прысутнічаць на пасяджэнні.

    На пачатку пасяджання Рады хвілінай маўчання былі згаданыя сябры арганізацыі, якія пайшлі з жыцця ў гэтым годзе.

    Пасля хвіліны памяці старшыня Андрэй Бастунец распавёў пра бягучыя справы ў арганізацыі.

    У прыватнасці, ён закрануў тэму медыяманіторынгаў, якія рыхтуе ГА «БАЖ». Гэта дазваляе сістэматызаваць інфармацыю. Напрыклад, сёлета ў другой палове года медыяэксперты адзначылі, што ў звязку з Еўрапейскімі гульнямі зменшыўся ціск на журналістаў. Асабліва гэта заўважна ў дачыненні журналістаў-фрылансераў.

    Апошні суд па арт. 22.9. КаАП — “Парушэнне заканадаўства аб сродках масавай інфармацыі” — адбыўся напрыканцы траўня.

    «Пачалася восень, перадвыбарчая кампанія, мы не ведаем, як яна паўплывае на журналісцкую супольнасць. Канешне, я спадзяюся, што кампанія будзе праходзіць не так брутальна, як гэта звычайна адбываецца падчас прэзідэнцкіх выбараў», — сказаў Бастунец.

    Нагадаем, прадстаўніка ГА «БАЖ» запрасілі ў Назіральную раду пры ЦВК. Праўленне арганізацыі вылучыла на ролю гэтага прадстаўніка старшыню арганізацыі Андрэя Бастунца. І гэта адзіны голас ад недзяржаўных СМІ ў Назіральнай радзе пры ЦВК.

    Обновлённая рубрика «СМИ и выборы»

     

    ГА «БАЖ» традыцыйна распачынае маніторынг перадвыбарчай кампаніі, будуць падрыхтаваныя дзве прамежкавыя і адна фінальная справаздачы. Эксперты будуць аналізаваць кантэнт 14-ці сродкаў масавай інфармацыі.

    Андрэй Бастунец згадаў і пра сёлетні ўдзел ГА “БАЖ” у выставе “СМІ ў Беларусі”.

    «Мы зладзілі некалькі сустрэч з рэдактарамі, некалькі мерапрыемстваў. Але тое, што там гучала з усіх бакоў, стварала немагчымыя ўмовы для працы. Там ёсць прэс-цэнтр, але ў гэтай вялікай прасторы нікога не было — яна была пустая. Мы двойчы скарысталі гэты прэс-цэнтр для сустрэчы, пасля чаго яго зачынілі ўвогуле», — згадаў кіраўнік ГА «БАЖ» дзіўнае разуменне арганізатарамі выставы сэнсу медыя, працы журналістаў.

    Бастунец сказаў, што пытанне мэтазгоднасці ўдзелу ў гэтай выставе застаецца без адназначнага адказу.

    Намеснік старшыні ГА «БАЖ» Алег Агееў распавёў, што арганізацыя працуе над праблемамі, якія агучваліся падчас ранейшых сустрэч. Адна з іх — нядопуск у суды журналістаў з прафесійным абсталяваннем.

    Ни один из судов не предоставил БАЖу инструкцию о порядке посещения, на которую ссылается милиция

     

    Абарона правоў на атрыманне інфармацыі з’яўляецца адным з галоўных кірункаў працы ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў». Нядаўна ў межах кампаніі «За права на інфармацыю» арганізацыя правяла даследаванне таго, колькі дзяржаўных органаў маюць палажэнні аб акрэдытацыі журналістаў.

    Пасля гэтага журналісцкая арганізацыя прасіла Канстытуцыйны суд ініцыяваць працэс скарачэння тэрмінаў адказу на журналісцкі запыт да 7 дзён, але атрымала адмову.

    Прадстаўнік ГА «БАЖ» запісаны на прыём да старшыні Мінскага гарадскога суда на 1 кастрычніка. Магчыма, па выніках гэтай сустрэчы ўдасца палепшыць умовы працы журналістаў у судах.

    «Калі ў вашым рэгіёне ёсць праблемы, і вы мяркуеце, што іх можна вырашыць праз прававыя інструменты, звяртайцеся да нас”, — заклікаў прысутных Алег Агееў.

    Андрэй Бастунец заўважыў, можа ўзнікнуць меркаванне, што агулам назіраецца «адліга» ў стаўленні ўладаў да журналістаў. Але гэта падманліваў ўражанне.

    «Мы ўсё часцей сутыкаемся з крымінальнымі справамі супраць журналістаў. Гэта і крымінальняа справа супраць галоўнай рэдактаркі TUT.BY Марыны Золатавай, і крымінальная справа супраць блогер Андрэя Павука, крымінальны прысуд блогеру з Брэста Сяргею Пятрухіну.

    Колькасць штрафаў знізілася, але ёсць крымінальныя справы. Больш за тое, актыўна выкарыстоўваецца для пераследу людзей за распаўсюд інфармацы заканадаўства аб супрацьдзеянні экстрэмізму», — адзначыў Бастунец.

    Намесніца старшыні Аліна Суравец расказала пра дзейнасць арганізацыі ў рэгіёнах: працу ў філіях і суполках. Варта сказаць пра адукацыйныя праграмы, якія ладзяцца для рэдакцый і філій. Праходзіць праграма “Канвергентныя СМІ”, ёсць кансультацыі па манетызацыі сайтаў. Ёсць планы правесці некалькі трэнінгаў па бяспецы і прафілактыцы эмацыйнага выгарання. Праводзяцца мерапрыемствы і міні-пректы па гендарнай тэматыцы, запланавана школа па экалогіі, у межах якой адбудзецца хакатон.

    Цягам апошніх двух год былі падрыхтаваныя дзве групы маладых лідараў БАЖа, а таксама тры выпускі Школы журналістыкі “Дзесяць крокаў да якаснай журналістыкі”.

    Намеснік старшыні Барыс Гарэцкі анансаваў «перапіс сябраў БАЖ». За 24 гады існавання арганізацыі шмат змянілася ў спісах сябраў. Офісу важна мець кантакт з усімі сябрамі аб’яднання, ведаць пра іх інтарэсы, патрэбы і кампетэнцыі. Гарэцкі заклікаў кіраўнікоў філій і суполак уважліва паставіцца да абнаўлення інфармацыі пра сябраў арганізацыі ды спрыяць гэтаму працэсу.

    У Мінску назвалі пераможцаў журналісцкага конкурсу “Вольнае слова” ФОТА

    Праўленне ГА «БАЖ» узнагародзіла Іосіфа Сярэдзіча Ганаровым дыпломам

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці