• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Застаецца бараніць сябе любымі сродкамі, — блогер Павук у судзе

    8 кастрычніка суд Акцябрскага раёна Гомельскай вобласці працягнуў разгляд  пазову відэаблогера, сябра ГА “БАЖ” Андрэя Павука да  мясцовага райаддзела міліцыі на спагнанне маральнай шкоды. Блогер заяўляе пра адсутнасць у міліцыянтаў дастатковых падстаў на затрыманне яго 20 сакавіка і абвінавачванне ў паведамленні пра ілжывае мініраванне будынка райвыканкама.

    блогер Андрэй Павук

    У якасці сведкі быў дапытаны дзяжурны Акцябрскага РАУС Максім Вежнавец, які 20 сакавіка атрымаў паведамленне з Гомельскага ўпраўлення Міністэрства па надзвычайных сітуацыях пра “мініраванне райвыканкама” і арганізоўваў праверку. У судзе Вежнавец заявіў, што не ведае, чаму не правяраўся ІР-адрас, з якога прыйшло паведамленне.

    Суд адхіліў хадайніцтва Павука і яго прадстаўніка Леаніда Судаленка на выклік дзяжурнага абласнога ўпраўлення МНС — ён тлумачыў блогеру ў тэлефоннай гутарцы, што паведамленне пра мініраванне паступіла ў камп’ютарны цэнтр упраўлення 18 сакавіка. Выглядала, што міліцыя ў Акцябрскім адрэагавала на паведамленне пра мініраванне праз двое сутак.

    Новая правакацыя супраць Андрэя Павука — забойства, якога не было

    «Скажы дзякуй, што нічога табе не падкінулі». Блогеру Андрэю Павуку даслалі пагрозы і абразы напярэдадні суда

    Прадстаўнік Акцябрскага РАУС, начальнік крымінальнага вышуку Міхаіл Шыловіч, чые падначаленыя затрымлівалі блогера і праводзілі ператрус у яго кватэры, тлумачыў суду, што супрацоўнікі міліцыі дзейнічалі адпаведна заканадаўству.

    Юрыст УУС Гомельскага аблвыканкама Валянціна Радзівонава заяўляла ў спрэчках, што нібыта аператыўнікі не збіраліся затрымліваць блогера, але ён не рэагаваў на іх патрабаванні і, калі выйшаў з кватэры, стаў спускацца па лесвіцы. Тыя, маўляў, падумалі, што Павук хоча збегчы.

    Сам Андрэй Павук падтрымаў пазоў на спагнанне з Акцябскага райаддзела міліцыі кампенсацыі маральнай шкоды ў памеры 25 тысяч рублёў, а таксама выказаў шкадаванне, што міліцыя не абараняе належным чынам грамадзян, парушае іх правы.

    “У складаных жыццёвых сітуацыях нічога не застаецца, апроч як самому абараняцца любымі даступнымі сродкамі”, — зазначыў блогер Павук.

    Па справе пакуль не выказаўся прысутны пракурор раёна Андрэй Лявончык. Ён прасіў пяцідзённы тэрмін, каб як след азнаёміцца са справай.

    Суддзя Уладзімір Васілеўскі аб’явіў перапынак да 11 кастрычніка.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці