Інтэрнэт-сайт магілёўскіх бажаўцаў змяніў свой адрас
Сайт Магілёўскай суполкі ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” зараз можна паглядзець у інтэрнэце па спасылцы http://mogilevpress.by.
Срок рэгістрацыі дамена mogilev.press, дзе раней размяшчаўся сайт, скончыўся, і магілёўскія бажаўцы вырашылі перайсці ў даменную зону by.
Па словах Юрыя Плоткіна, рэдактара сайта mogilevpress.by, зараз заканчваецца перанос інфармацыі на новы дамен.
Рашэнне стварыць уласны сайт сябры Магілёўскай суполкі ГА “БАЖ” прынялі на агульным сходзе ў Магілёве ў снежні 2018 года.
Ужо напрыканцы студзеня сайт магілёўскіх бажаўцаў запрацаваў паўнавартасна.
На сайце суполкі ўсе зацікаўленыя могуць атрымаць інфармацыю пра дзейнасць магілёўскіх бажаўцаў, пра мерапрыемствы, якія яны праводзяць, азнаёміцца з матэрыяламі з гісторыі суполкі, даведацца пра парадак уступлення ў ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў”.