• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Суд над Дзмітрыем Паліенкам зрабілі адкрытым. Пракурор адмовіўся ад большасці абвінавачванняў

    17 кастрычніка ў Мінску пачаўся суд над актывістам анархістскага руху Дзмітрыем Паліенкам. Ён мусіў праходзіць за закрытымі дзвярыма, паведамляе сайт Amnesty International. Але пасля спробы Паліенкі парэзаць вены ў залі суда на знак пратэсту супраць закрытага працэсу суд зрабілі адкрытым.

    Са Змітра Паліенкі, справа якога разглядаецца сёння ў Мінскім гарадскім судзе, знялі абвінавачванні па трох крымінальных артыкулах: за «абразу прадстаўніка ўлады», «распальванне расавай, рэлігійнай ці іншай сацыяльнай нянавісці альбо варажды» і «апаганьванне будынкаў і нанясенні шкоды маёмасці», паведамляе Еўрарадыё.

    Першапачаткова Дзмітрыя Паліенку вінавацілі па чатырох артыкулах (пяці эпізодах) Крымінальнага кодэкса РБ:

    ч. 3 арт. 339 — распыленне пярцовага газу ў твар мужчыне на лесвічнай пляцоўцы;

    арт. 341 — нанясенне графіці ў Курапатах і на будынак на вуліцы Ахоцкай;

    ч. 1 арт. 130 — распальванне варожасці да супрацоўнікаў міліцыі ў размешчаным на youtube відэароліку;

    арт. 369 — абраза міністра (былога) МУС Ігара Шуневіча ў відэароліку.

     

    «Суд над Дзмітрыем Паліенкам працягвае скрупулёзна задакументавааную гісторыю яго пераследу ўладамі за яго грамадскую дзейнасць. Беларускія ўлады павінны зняць з яго ўсе абвінавачанні, звязаныя з мірным ажыццяўленнем яго права на свабоду выказвання меркаванняў, а таксама адкрыць працэс над ім для грамадскасці і СМІ», — заявіла Айша Джанг, старэйшы кiраўнiк кампаній Amnesty Inter­na­tion­al па Беларусі.

    Раней Паліенка ўжо быў асуджаны на два гады калоніі за «прымяненне гвалту ў дачыненні да прадстаўніка ўлады» і вызвалены год таму. Але 20 сакавіка 2019 года ён бў зноў арыштаваны па падазрэнні ў «злосным хуліганстве» — нібыта распыліў пярцовы балончык у твар мужчыну, які зрабіў яму заўвагу. Сам абвінавачаны сцвярджае, што зрабіў гэта ў межах самаабароны. 

    Пасля гэтага яму была прад’яўлена яшчэ тры крымінальныя абвінавачванні: «у абразе прадстаўніка ўлады», «у распальванні расавай, рэлігійнай ці іншай сацыяльнай нянавісці альбо варажды» і ў «апаганьванні будынкаў і нанясенні шкоды маёмасці». Гэтыя абвінавачванні звязаныя з графіці, якія нібыта Паліенка намаляваў. Amnesty Inter­na­tion­al мяркуе, што ўлады пераследуюць Паліенку за яго актывістскую дзейнасць.

    «Amnesty Inter­na­tion­al разгледзела яго справу і прыйшла да высновы, што па крайняй меры тры абвінавачанні ў дачыненні да яго з’яўляюцца незаконнымі і павінны быць неадкладна знятыя», — дадае Айша Джанг. 

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці