Прамежкавыя вынікі назірання за выбарамі ў Палату прадстаўнікоў: прэс-канферэнцыя
Прэс-канферэнцыя, прысвечаная прамежкавым вынікам назірання за выбарамі ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7-га склікання, адбудзецца ў аўторак 22 кастрычніка ў сталічным гатэлі “Гарні”.
Каардынатары незалежнай грамадскай кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” Алег Гулак (РПГА “Беларускі Хельсінкскі камітэт”) і Уладзімір Лабковіч (Праваабарончы цэнтр “Вясна”) прааналізуюць этапы фарміравання тэрытарыяльных, акруговых і участковых выбарчых камісій, працэс рэгістрацыі ініцыятыўных груп прэтэндэнтаў у кандыдаты, а таксама этап рэгістрацыі кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў.
Таксама будзе дадзеная ацэнка выбарчым працэсам з пункту гледжання іх адкрытасці і празрыстасці.
Напрыканцы прэс-канферэнцыі будзе магчымасць задаць пытанні каардынатарам кампаніі.
Запрашаем прадстаўнікоў сродкаў масавай інфармацыі і зацікаўленых асоб!
Калі: 22 кастрычніка, аўторак. Пачатак у 10–00.
Дзе: Канферэнц-зала гатэля “Гарні” вул Інтэрнацыянальная 11.
Дадатковая інфармацыя па тэл.: (017) 394 63 11