Фільм паводле кнігі Віктара Марціновіча атрымаў кінапрэмію ў Нямеччыне
19 кастрычніка 2019
Кароткамэтражны фільм «Возера радасьці» беларускага рэжысэра Аляксея Палуяна, зьняты паводле рамана беларускага пісьменьніка Віктара Марціновіча, атрымаў у Нямеччыне кінапрэмію Hessen Film Awards у намінацыі «Лепшы кароткамэтражны фільм».
Пра гэта паведаміў Віктар Марціновіч на сваёй старонцы ў Фэйсбуку.
Фільм распавядае пра жыцьцё 9‑гадовай дзяўчынкі Ясі, якую пасьля сьмерці маці бацька адвозіць у інтэрнат. Галоўную ролю ў фільме выканала 9‑гадовая Анастасія Пляц, якая атрымала прыз «Лепшая актрыса» на прэстыжным гішпанскім кінафэстывалі FICBUEU, там жа карціна «Возера радасці» заваявала яшчэ дзьве ўзнагароды — прыз журы і прыз «За лепшае мастацкае рашэньне».
Фільм атрымаў яшчэ некалькі прэміяў на прэстыжных міжнародных кінафэстывалях.
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia
Больш матэрыялаў
Сенат Польшчы патрабуе ад беларускіх уладаў вызвалення Анджэя Пачобута
20.03.2024
Суд у Брэсце надаў экстрэмісцкі статус незалежнаму сайту і акаўнтам мясцовых СМІ ў сацсетках
16.02.2024
«Кашы можа есці і не скардзіцца» — што вядома пра дырэктара газеты «Беларусы і рынак» Канстанціна Залатых
19.12.2023
Ларыса Шчыракова ўжо ў гомельскай жаночай калоніі № 4
03.10.2023