• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Па гарадах Беларусі раздавалі спецвыпуск “Новага Часу”, не абыйшлося без умяшальніцтва міліцыі Фота

    Праваабаронцы “Вясны” і валанцёры  працягваюць інфармаваць грамадзян аб праблемах, звязаных з захаваннем правоў чалавека ў Беларусі. На гэты раз быў падрыхтаваны спецыяльны выпуск газеты “Новы час”, прысвечаны захаванню правоў чалавека ў месцах несвабоды. 

    Гародня. Раздача спецвыпуска газеты «Новы Час»

    Гародня. Чарговы выпуск газеты, які прысвечаны  правам чалавека ў няволі, у межах агульнарэспубліканскай акцыі, арганізаванай Праваабарончым Цэнтрам “Вясна”, раздалі на шматлюдным гарадзенскім рынку мясцовыя праваабаронцы “Вясны” Віктар Сазонаў і Уладзімір Хільмановіч разам з праваабаронцам з БХК Раманам Юргелем.

    Гарадзенцы ўжо прывыклі да традыцыйнай раздачы спецвыпуска газет ад праваабаронцаў, і з радасцю бралі спецвыпуск. За некалькі гадзін разышлося 1000 асобнікаў “Навага часу”.

    Раздача спецвыпуска праходзіла мірна, ніхто не перашкаджаў ні распаўсюду газеты, ні размовам праваабаронцаў з жыхарамі гораду на гэтую вострую тэму, і іншыя аспекты дзейнасці праваабаронцаў.

    Смаргонь. Тут пад час распаўсюду спецвыпуску “Новага часу” не абыйшлося без умяшальніцтва міліцыі.

    3 лістапада ў Смаргоні на надзельным рынку праваабаронца Алесь Дзергачоў распаўсюджваў спецвыпуск газеты “Новы час”, прысвечаны правам чалавека ў турмах.

    Пасля распаўсюду, калі Алесь Дзергачоў з апошнім асобнікам стаяў і размаўляў з адным з наведвальнікаў рынку, да яго падыйшоў супрацоўнік міліцыі і спытаў, ці распаўсюджвае ён газету і на якой падставе. У адказ давялося тлумачыць, што распаўсюд праводзіцца на падставе Канстытуцыі, якая гарантуе адпаведную свабоду.

    Тым не менш, супрацоўнік выказаў меркаванне, што праваабаронца праводзіць несанкцыянаваны пікет, бо каля яго збіраюцца людзі. Прыйшлося зноў  запярэчыць і некалькі разоў нагадаць пра канстытуцыйныя правы. Супрацоўнік міліцыі папрасіў праваабаронцу даць тлумачэнні ў міліцэйскім аўтамабілі. У выніку  Алесь Дзергачоў  пазнаёміўся з інтэр’ерам бусіка і сфатаграфаў на стале свой асобнік “Новага часу”, а затым ўручыў яго  супрацоўніку.

    Светлагорск. Праваабаронцы і актывісты раздавалі спецвыпуск газеты “Новы Час” каля гандлёвага цэнтру “Бярозкі” ў нядзелю, 3 лістапада.

    Баранавічы. Праваабаронцы Сяргей Гоўша і Аляксандр Вайцешык на вуліцах Баранавіч са спецвыпускам.

    А  30 кастрычніка ў Мінску праваабаронцы і валанцёры Праваабарончага цэнтру “Вясна” правялі акцыю па раздачы спецыяльнага выпуску газеты “Новы Час”, прысвечанага захаванню правоў чалавека ў месцах несвабоды. 

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці