• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Створаны сайт памяці заснавальніка БелаПАН Алеся Ліпая

    19 лістапада запушчаны сайт памяці заснавальніка інфармацыйнай кампаніі БелаПАН, паэта Алеся Ліпая. Адрас сайта: https://naviny.by/ales.

    Скрыншот з сайта naviny.by/ales

    Дата запуску выбрана не выпадкова. 19 лістапада — дзень нараджэння БелаПАН. У гэтым годзе кампаніі споўнілася 28 гадоў.

    Сайт беларускамоўны — Алесь Ліпай гаварыў, пісаў вершы па-беларуску і ў цэлым вельмі шмат зрабіў для таго, каб беларуская мова жыла і развівалася.

    «Захоўваць памяць пра Алеся Ліпая — наш, белапанаўцаў, святы абавязак, — гаворыць дырэктар кампаніі Дзмітрый Наважылаў. —  Мы — адна сям’я. Алесь — заснавальнік і нязменны кіраўнік БелаПАН — быў і застаецца вельмі блізкім, родным чалавекам для кожнага з нас. І мы заўсёды будзем захоўваць памяць пра яго».

    Сайт складаецца з некалькіх раздзелаў: біяграфія Алеся Липая, яго журналісцкія працы, фатаграфіі і відэа з яго ўдзелам. На асобнай старонцы сабрана паэтычная спадчына Алеся. У раздзеле «Памяць» — інфармацыя пра тое, дзе ён пахаваны, спачуванні з нагоды яго заўчаснага сыходу. Кожны жадаючы можа ушанаваць памяць Алеся Липая, пакінуўшы запіс у гэтым раздзеле.

    Алесь Ліпай — заснавальнік і кіраўнік БелаПАН, найстарэйшага незалежнага інфармацыйнага агенцтва ў Беларусі, якое працуе з 1991 года. Член Саюза беларускіх пісьменнікаў і Беларускага ПЭН-цэнтра. Першую кнігу паэзіі «Пад снегам» выдаў у 2000 годзе. У 2007 годзе выйшаў зборнік паэзіі «Рэшта», у 2017‑м — «Абдымкі».

    Нарадзіўся ў 1966 годзе ў вёсцы Андросаўшчына Капыльскага раёна (Мінская вобласць). У 1988 годзе, падчас вучобы на факультэце журналістыкі БДУ, пераследваўся за ўдзел у вырабе самвыдатаўскай насценгазеты «Лірнік». У канцы 1980‑х гадоў — удзельнік супольнасці маладых літаратараў «Тутэйшыя». У 1988 годзе стаў першым карэспандэнтам «Радыё Свабода» ў Беларусі.

    У 1991 годзе, падчас працы ў газеце «Знамя юности», вёў беларускамоўную старонку «Родны склон». Аўтар перакладу на беларускую мову дамовы аб вывадзе ядзернай зброі з Беларусі. У пачатку 1990‑х гадоў арганізаваў перавозку ў Беларусь больш за тысячу кніг, выдадзеных беларускай дыяспарай у Германіі, і распаўсюдзіў іх па школам і бібліятэкам. У чэрвені 1996 года падчас аперацыі па вызваленні дзяцей, узятых у закладнікі тэрарыстам у дзіцячым садку ў Мінску, браў інтэрв’ю ў тэрарыста, адцягваючы тым самым яго ўвагу на сябе.

    Заўчасна памёр 23 жніўня 2018 гадоў ў адной са сталічных клінік.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    12.02.2024
    Акцэнты

    30-годдзе за кратамі — сёння ў зняволенай журналісткі Кацярыны Андрэевай дзень народзінаў

    Кацярына Андрэева мусіла сустрэць «круглую» дату на волі — 5 верасня 2022 года сканчаўся яе несправядлівы тэрмін у калоніі. Але не. 7 красавіка 2022-га сям’і палітзняволенай журналісткі стала вядома, што ёй выставілі новае абвінавачанне. 13 ліпеня 2022 года Кацярыну прызналі вінаватай «у выдачы замежнай дзяржаве, міжнароднай альбо замежнай арганізацыі ці іх прадстаўніку дзяржаўных сакрэтаў Рэспублікі Беларусь». Суддзя Гомельскага абласнога суда Алег Харошка прызначыў ёй яшчэ 8 год пазбаўлення волі.
    02.11.2023
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці